Аляксандра Петушкова са Слоніма затрымалі супрацоўнікі гродзенскага АМАП. Затрымлівалі яго ў кватэры трое сілавікоў. Пра гэта стала вядома 12 студзеня, калі відэа з ім выклалі праўладныя Telegram-каналы.

— У Telegram-чатах пісаў негатыўную інфармацыю аб падзеях, якія адбыліся ў Казахстане: па пратэстным настроям таго, што адбылося ў Казахстане, пра змену ўлады, пра ўвод міратворчага кантынгенту ў Казахстан, — сказаў хлопец у «пакаянным» відэа.

Мяркуючы па падводцы да відэа, займаецца справай ГУБАЗіК Гродна. У дадзеным канале сцвярджаюць, што Аляксандр «заклікаў да беспарадкаў».

Да гэтага за каментар аб сітуацыі ў Казахстане затрымалі як мінімум двух мінчукоў.

Чытайце таксама: