Зямельны надзел на вуліцы Вялікай Траецкай паспрабуюць прадаць з аўкцыёна 25 студзеня. Пачатковы кошт — 39 тыс. рублёў.

У Гродне прадаюць пад забудову яшчэ адзін участак у гістарычным цэнтры
Участак які плануюць прадаць аўкцыёна. Скрыншот з сайта: map.nca.by

Памер участка — 0,1537 га. Пераможца зможа пабудаваць там аб’ект адміністрацыйнага, турыстычнага, здраваахоўнага ці сацыяльнага прызначэння. Суседні ўчастак меншага памеру ўжо быў прададзены з аўкцыёна ў канцы лістапада 2020. Там таксама запланавана будаўніцтва грамадскага аб’екта.

Калі і дзе адбудзецца аўкцыён

Аўкцыён адбудзецца 25 студзеня 2022 года ў 12:00 у будынку гарвыканкама (Гродна, пл. Леніна, 2/1). Заявы на ўдзел у аўкцыёне прымаюць там жа (каб. № 117) у працоўныя дні з 8:00 па 13:00 і з 14:00 па 17:00 да 19 студзеня 2022 года.

Што было раней на гэтым месцы?

Яўрэйскі квартал пачаў фарміравацца ў 16 ст. каля Вялікай сінагогі. Да першай паловы 19 ст. гэта быў раён хаатычнай драўлянай забудовы паміж вуліцамі Крывой і Школьнай жыдоўскай. З-за высокай шчыльнасці там часта здараліся пажары.

Самы моцны пажар адбыўся ў 1837 г. — згарэла некалькі дзясяткаў дамоў. На знішчаным пажарам месцы ў 1838 г. губернскія ўлады вырашылі зрабіць гандлёвую плошчу, якая цягам некалькіх дзесяцігоддзяў так і называлася — «Школьны двор». Затым, прыкладна з 1880-х, яе называлі «Рыбная плошча», а ў міжваенны час — «Мясны рынак».

Чытайце таксама: У Гродне хочуць аднавіць будынкі на Вялікай Траецкай. Умова — максімальная аўтэнтычнасць

Каля сінагогі адновяць страчаны будынак яўрэйскага квартала: участак пад забудову прадалі з аўцыёну