Будынкам цэментнага завода ў Краснасельскім (Ваўкавыскі раён) адмовілі надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына». Зараз будынкам былога завода пагражае знос.

Найстарэйшы цэментны завод Беларусі не прызналі помнікам архітэктуры. Цяпер яму пагражае знос
Цэментны завод у Краснасельскім. Фота: realt.onliner.by, obukhovich.by

Чальцы абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 21 снежня выязджалі ў Краснасельскі. Там яны агледзелі будынкі, сустрэліся з прадстаўніком уласніка («Краснасельскбудматэрыялы») і правялі выяздное пасяджэнне. У выніку ўнесці комплекс у спіс спадчыны адмовілі.

Абласны савет ужо разглядаў пытанне завода ў Краснасельскім 23 лістапада. Тады аўтары прапановы атрымалі адказ — дапрацаваць матэрыялы.

Найстарэйшы цэментны завод Беларусі не прызналі помнікам архітэктуры. Цяпер яму пагражае знос
Цэментны завод у Краснасельскім. Фота: obukhovich.by

Чытайце таксама: Лофты. Як завадскія руіны ператвараюцца ў сэрцы гарадоў

Чым адметны стары цэментны завод?

Гістарычны завод збудавалі ў 1914 годзе з элементамі стылю паўночнага мадэрну. Яго ўзвялі каля радовішча крэйды пад вайсковыя патрэбы перад Першай сусветнай. Цэмент спатрэбіўся на будоўлю 13 фартоў і 30 апорных пунктаў Гродзенскай крэпасці. Завод зачынілі ў канцы 90-х. Ён быў афіцыйна абвешчаны закрытай зонай у сувязі з аварыйным станам. Дэмантаж ідзе да гэтага часу, па перыметры тэрыторыя абнесена плотам. Старыя будынкі сёння суседнічаюць з сучасным заводам «Краснасельскбудматэрыялы».

Чытайце таксама: