У пачатку снежня ва ўсіх раённых цэнтрах ўключаць ілюмінацыю на навагодніх ялінках на цэнтральных плошчах, паведамляе Тэлерадыёкампанія «Гродна». У Гродне гэта традыцыйна пройдзе ў фармаце свята з песнямі і конкурсамі для дзяцей і дарослых. Упрыгожванне плошчаў і вуліц, а таксама мантаж ялінак павінны скончыць да 7 снежня.

Уздоўж вул. Савецкай канструкцыі з гірляндамі ўжо ўсталявалі. Усяго ў Гродне з’явіцца 90 святлодынамічных канструкцый. У снежні пачнуць працу рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Яны будуць працаваць у Гродне, Свіслацкім, Бераставіцкім, Іўеўскім і Лідскім раёнах. Пад пытаннем рэзідэнцыі ў Навагрудскім і Зэльвенскім раёнах.

новогодняя елка Гродно новогодние украшения
Ялінку ў Гродне ўжо ўсталявалі - вось як яна выглядае. Фота: Hrodna.life

Колькі каштуе навагодняя ноч?

У Гродне шукаюць фірму, якая прадаставіць і абслужыць сцэну на Савецкай плошчы для свята ў навагоднюю ноч. Гэта каштуе 6000 рублёў. Таксама для мерапрыемства патрэны святло (4000), гук (3500) і LED-экран (4000).

Сцэнічны комплекс будзе складацца з асноўнай сцэнічнай скрынкі з элеватарам і сцэнічным подыумам і аднапавярховай мабільнай кабіны для святло-гука-відэа аператараў.

Пастаўшчыка выберуць да 26 лістапада. Арыенціровачная сума ўсёй дзяржзакупкі - 17 500 рублёў. Іх возьмуць з гарадскога бюджэту.

Колькі каштуе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак

Сцэнічны комплекс, святло- і гукаабсталяванне шукаюць таксама на час правядзення тэатралізаванага шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак. Дзяржзакупка складае 12 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Выканаўцы паслуг шукаюць да 23 лістапада. Само шэсце адбудзецца 17 снежня.

Чытайце таксама: