Дзіця-мігрант знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Аб гэтым 11 лістапада Hrodna.life паведаміла крыніца. Інфармацыю пацвердзілі ў бальніцы.

У бальніцы два хірургічных аддзяленні - планавай хірургіі і экстранай. У першым пацвердзілі, што дзіця «усё яшчэ ляжыць» у іх. Ад іншых камэнтароў там адмовіліся, параіўшы звярнуцца да галоўнага ўрача. Галоўны ўрач прапанаваў карэспандэнтцы Hrodna.life сустрэцца з яго намеснікам, але на працягу гадзіны яна не зняла трубку.

Чытайце таксама: «Востры гастрыт». Медыкі распавялі пра дзіця-мігранта ў бальніцы

10 лістапада ў Польшчы заявілі аб першай смерці ў лагеры мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Гаворка ідзе пра 14-гадовага падлетка, які памёр ад пераахаладжэння, паведаміла польскае выданне oko.press. Беларускія памежнікі гэта адмаўлялі. У Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы аб яго смерці таксама не чулі, паведаміла крыніца.

На думку крыніцы Hrodna.life, праз тыдзень у бальніцы Гродна, верагодна, будуць паступаць пацыенты-мігранты. Гэта адбудзецца з-за умоў на мяжы, у якіх яны знаходзяцца.


Раніцай 8 лістапада вялікая група мігрантаў з рэчамі рушыла ў напрамку памежнага пераходу Брузгі-Кузніца Беластоцкая. Мігранты разбілі палаткі і паляць вогнішчы на мяжы. Праз сітуацыю Польшча часткова закрыла мяжу з Беларуссю. Колькасць мігрантаў ацэньваецца ў 3−4 тысячы. Яны штодня прыбываюць.

Чытайце таксама: