Гродзенца асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму па арт. 370 КК «Здзек над дзяржаўнымі сімваламі». Рашэнне вынеслі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Верагодна, гаворка ідзе пра Ігара Бузука, якога затрымалі летам пры спробе з’ехаць з Беларусі.

Улетку паведамілі пра яго затрыманне. 41-гадовага жыхара Гродна затрымалі памежнікі пры спробе пакінуць Беларусь. Яго абвінавацілі ў тым, што ў ліпені 2021 года на Кургане славы ён замацаваў на флагштоку над чырвона-зялёным сцягам бел-чырвона-белы. Гэта, на думку праваахоўнікаў, ён зрабіў «з мэтай здзеку над дзяржсімваламі».

У відэароліку, знятым УУС Гродна, мужчына распавядае, што ён прыехаў да Кургана на ровары, замацаваў бел-чырвона-белае палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак, і падняў сцяг.

Чытайце таксама: Гродзенца, які ўзняў БЧБ-сцяг на Кургане славы, затрымалі пры спробе выехаць з Беларусі