Былы інтэрнат Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па вул. Замкавая, 5 ператворыцца ў гандлёвы або адміністрацыйны аб’ект. Будынак з падвалам, варотамі і абсталяваннем і права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0, 1582 га прададуць з аўкцыёну 15 лістапада. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Кошт лота складае 2 896 381 рубель. Ён уключае пачатковую цану маёмасці - 2 856 026 рублёў, нерухомую маёмасць — 2 849 400 рублёў, абсталяванне — 6 626 рублёў і права заключэння дагавора арэнды 40 355 рублёў. Тэрмін арэнды ўчастка складае 50 гадоў.

Будынак могуць рэканструяваць пад аб’ект грамадскага прызначэння. Да іх адносяцца гандлёвыя, адміністрацыйныя, офісныя цэнтры, установы грамадскага харчавання або бытавога абслугоўвання. Пакупнік павінен на працягу двух гадоў распрацаваць і зацвердзіць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі або капітальнага рамонту. У эксплуатацыю будынак увядуць на працягу чатырох гадоў.

Умовы продажу

Участак адносіцца да зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Праект зоны аховы гістарычнага цэнтра Гродна быў прыняты Міністэрствам культуры ў верасні 2019. На тэрыторыі ахоўнай зоны і суседніх з ёй зон рэгулявання забудовы і ландшафту цяпер забаронена размяшчаць прамысловыя прадпрыемствы і склады, змяняць гістарычную планіроўку вуліц, будаваць дысгармонічныя будынкі, размяшчаць рэкламу, якая закрывае архітэктурныя элементы.

Чытайце таксама: Что запретили делать в Старом Гродно: Минкульт утвердил охранную зону исторического центра

Аўкцыён адбудзецца 15 лістапада 2021 года, а 15.00 у Гродне, вул. 17 верасня, 39. Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне — 9 лістапада да 16.00. Арганізатар аўкцыёну — камітэт «Гроднааблмаёмасць».

Што вядома пра будынак?

Раней на Замкавай, 5 размяшчалася інтэрнат медуніверсітэта. Да яго рассялення ў 2020 годзе будынак лічыўся адным з самых старых жылых дамоў Гродна. Ёсць некалькі версій, хто і калі пабудаваў будынак на Замкавай, 5. Самая «растыражаваная» кажа пра тое, што дом з’явіўся ў першай палове або сярэдзіне XVIII стагоддзя і быў часткай палацавага комплексу Масальскіх. Гэта прадстаўнікі старажытнага роду ВКЛ, займалі ў Гродне важныя пасады.

Чытайце таксама: От дворца до общежития. Что известно об историческом доме на Замковой, который продадут с молотка