Яшчэ адну Гродзенскую бальніцу часткова перапрафілявалі пад працу з COVID-19. Для прыёму пацыентаў з каранавірусам выдзелілі аддзяленне ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы, паведаміў «Гродно Плюс».
Акрамя яе, пацыентаў з COVID-19 у Гродне зараз прымаюць у Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы, Гродзенскай абласной бальніцы медрэабілітацыі, часткова выкарыстоўваюць ложкавы фонд Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Фтызіятрыя» і гарадской клінічнай бальніцы № 2. Апошнюю перапрафілявалі пад каранавірус усяго тыдзень таму.
Усяго ў стацыянарах Гродзенскай вобласці 9 683 ложкі. Паводле Мінздароўя, на 24 верасня з іх было перапрафілявана пад каранавірус 1728 ложкаў.
Чытайце таксама: Минздрав: «Находимся почти на самых высоких цифрах минувших волн». В Гродно снова перепрофилируют больницы под коронавирус
Паводле афіцыйных дадзеных на 27 верасня прырост хворых на COVID-19 за суткі склаў 1 946 пацыентаў, выпісалі 1 266 пацыентаў, 10 чалавек з пацверджаным каранавірусам памерлі.
Эфектыўным сродкам абароны ад каранавіруса з’яўляецца вакцынацыя, адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя. Пасля прышчэпкі чалавек усё ж можа заразіцца, але хвароба працякае ў лёгкай форме.
У Гродзенскай вобласці поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса (дзве дозы) прайшлі больш за 169 600 чалавек. Мінздароўя абнавіла інфармацыю пра пункты вакцынацыі. У ведамстве раяць выбіраць найбліжэйшы. У некаторых з іх можна запісацца на прышчэпку па электронным запісу. Вось спіс адрасоў і час працы пунктаў у Гродне:
У Гродзенскім раёне прышчапляюць ад каранавіруса таксама ў Сапоцкінскай гарпасялковай бальніцы, Падлабенскай урачэбнай амбулаторыі, Лойкаўскай урачэбнай амбулаторыі, Індурскай участковай бальніцы, у філіяле Скідзельская гарадская бальніца, у Квасаўскай сельскай медычнай амбулатары (СВА), Капцёўскай СВА, Гожскай СВА і Верцялішкаўскай СВА.
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…