Яшчэ адну Гродзенскую бальніцу часткова перапрафілявалі пад працу з COVID-19. Для прыёму пацыентаў з каранавірусам выдзелілі аддзяленне ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы, паведаміў “Гродно Плюс”.
Акрамя яе, пацыентаў з COVID-19 у Гродне зараз прымаюць у Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы, Гродзенскай абласной бальніцы медрэабілітацыі, часткова выкарыстоўваюць ложкавы фонд Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Фтызіятрыя” і гарадской клінічнай бальніцы №2. Апошнюю перапрафілявалі пад каранавірус усяго тыдзень таму.
Усяго ў стацыянарах Гродзенскай вобласці 9 683 ложкі. Паводле Мінздароўя, на 24 верасня з іх было перапрафілявана пад каранавірус 1728 ложкаў.
Чытайце таксама: Минздрав: «Находимся почти на самых высоких цифрах минувших волн». В Гродно снова перепрофилируют больницы под коронавирус
Паводле афіцыйных дадзеных на 27 верасня прырост хворых на COVID-19 за суткі склаў 1 946 пацыентаў, выпісалі 1 266 пацыентаў, 10 чалавек з пацверджаным каранавірусам памерлі.
Дзе зрабіць прышчэпку ў Гродне
Эфектыўным сродкам абароны ад каранавіруса з’яўляецца вакцынацыя, адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя. Пасля прышчэпкі чалавек усё ж можа заразіцца, але хвароба працякае ў лёгкай форме.
У Гродзенскай вобласці поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса (дзве дозы) прайшлі больш за 169 600 чалавек. Мінздароўя абнавіла інфармацыю пра пункты вакцынацыі. У ведамстве раяць выбіраць найбліжэйшы. У некаторых з іх можна запісацца на прышчэпку па электронным запісу. Вось спіс адрасоў і час працы пунктаў у Гродне:
- Гарадская паліклініка №1 (вул. Лермантава, 13): 8.00-20.00 (пн-пт); 9.00-15.00 (сб). 8 015 2610636, 8 015 2610624. docs.google.com;
- Структурнае падраздзяленне ГП №1 (вул. Астроўскага, 17): 8.00-18.00 (пн-пт); 9.00-14.00 (сб);
- Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка (вул. Транспартная, 3): 8.00-19.30 (пн-пт); 9.00-14.30 (сб). 8 015 2681526, 8 015 2683080. gcgp.by;
- ГГарадская паліклініка №3 (вул. Пестрака, 4): 8.00-19.30 (пн-пт); 9.00-14.30 (сб). 8 015 2391518. 3grp.by/vaccovid19;
- Гарадская паліклініка №4 (вул. Урублеўскага, 46/1): 8.00-19.30 (пн-пт); 9.00-14.30 (сб). 8 015 2559047, 8 015 2559039. docs.google.com;
- Гарадская паліклініка №5 (вул. Абухава, 15/4): 8.00-19.30 (пн-пт); 9.00-17.30 (сб). 8 015 2473430, 8 015 2975087, 8 015 2867971, 8 033 3703605. gp5.by;
- Гарадская паліклініка №6 (вул. Ліможа, 25): 8.00-20.00 (пн-пт); 9.00-18.00 (сб). 8 015 2321610, 8 015 2321611, 8 015 2321612, 8 015 2321635. www.gp6.by;
- Гарадская паліклініка №7 (вул. Хімікаў, 5): 8.00-19.00 (пн-пт); 9.00-13.00 (сб). 8 015 2397980. gp7.by;
- Амбулаторыя на вул. Грыгаровіча, 15: 8.00-19.00 (пн-пт); 9.00-12.00 (сб);
- Амбулаторыя на вул. Агінскага, 25: 10.00-19.30 (пн-пт); 9.00-15.00 (сб);
- Гандлёвы цэнтр «Old City» (вул. Дубко ,17): 16.00-19.00 (пн-пт); 12.00-15.00 (сб);
- Гандлёва-забаўляльны комплекс “Trinity” (пр-т Я.Купалы, 87): 17.00-20.00 (пн-пт); 12.00-15.00 (сб);
- Гандлёвы цэнтр “Карона” (вул. Я.Купалы, 16а): 17.00-20.00 (пн-пт); 12.00-15.00 (сб);
- Паліклініка МСЧ “ГродноАзот” (пр-т Касманаўтаў, 100): 8.00-18.00 (пн-пт);
- ОАО “Гродна Азот” МСЧ філіял “Хімвалакно” (вул. Славінскага, 4): 10.30-14.30 (пн-пт).
У Гродзенскім раёне прышчапляюць ад каранавіруса таксама ў Сапоцкінскай гарпасялковай бальніцы, Падлабенскай урачэбнай амбулаторыі, Лойкаўскай урачэбнай амбулаторыі, Індурскай участковай бальніцы, у філіяле Скідзельская гарадская бальніца, у Квасаўскай сельскай медычнай амбулатары (СВА), Капцёўскай СВА, Гожскай СВА і Верцялішкаўскай СВА.


