Палітвязню Дзянісу Івашыну прад’явілі новае абвінавачванне. Па якім артыкуле — пакуль невядома

Дзяніс Івашын 2 верасня 2021 года прыцягнуты ў якасці абвінавачанага ў здзяйсненні менш цяжкага і асаблівага цяжкага злачынства. Таму намеснік генеральнага пракурора Беларусі падоўжыў яму тэрмін утрымання пад вартай да васьмі месяцаў 28 сутак.

Гэта вынікае з адказу КДБ жонцы Дзяніса Вользе за подпісам начальніка следчага аддзела УКДБ Рэспублікі Беларусь Гродзенскай вобласці А. і. Варанецкага.

Пры гэтым канкрэтныя артыкулы, па якім яго прыцягнулі, не называюцца. Аб новым абвінавачванні не паведамілі нават блізкім — маці Людміле і жонцы Вользе.

 — <…> супраць Дзяніса на дадзены момант высунутыя два крымінальныя абвінавачаньні паводле невядомых артыкулаў КК, адно зь якіх належыць да менш цяжкіх (верагодна, маецца на ўвазе вядомы ўжо 365-ты артыкул КК — умяшальніцтва ў дзейнасьць супрацоўніка ворганаў нутраных справаў), а другое — да асабліва цяжкіх злачынстваў, але абсалютна невядома якога, — напісала Вольга ў Facebook.

Да менш цяжкіх злачынстваў адносяцца наўмысныя злачынствы, за якія законам прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не звыш шасці гадоў, а таксама злачынствы, учыненыя па неасцярожнасці, за якія законам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін звыш двух гадоў. Да асабліва цяжкіх злачынстваў адносяцца наўмысныя злачынствы, за якія законам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін звыш дванаццаці гадоў, пажыццёвага зняволення або смяротнага пакарання.

Крыніца: kodeksy-by.com

Журналіста Дзяніса Івашына затрымалі увечары 12 сакавіка. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай. У яго дома, на лецішчы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Раней было вядома, што Дзяніс праходзіць падазраваным паводле арт.365 КК — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яго прызналі палітвязнем. Ён не стаў пісаць ліст Лукашэнку аб памілаванні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025