Навіны

Гродзенскі блогер-фельчар Фёдар Сумкін звольніўся з працы

Гродзенскі Instagram-блогер Фёдар Сумкін (Астаповіч) звольніўся з працы. Пра гэта ён паведаміў 9 верасня ў сваім Instagram. Апошнія дзевяць гадоў ён працаваў у хуткай дапамозе фельчарам.

«Ну што, прыйшла пара адпачыць. Зрабіць паўзу, перарыў. На колькі? Я не ведаю. 9 гадоў. Дзень і ноч я біўся бок аб бок з цудоўнымі (і не вельмі) людзмі. Сотні разоў паказваў фігу кастлявай, часамі выпіваў разам з ёй, праважаючы душы на вечны спачын… Капітан сышоў на бераг каб набрацца моаў. Каб паляжаць у цені і зразумець што рабіць далей», — напісаў Фёдар у сваім Instagram.

Фёдар Сумкін (зправа). Фота: Hrodna.life

Да працы фельчарам Фёдар вучыўся на кухара, два гады быў у манастыры. Сумкін быў адным з самых нефармальных медыкаў у Гродне. У яго ёсць татуіроўка ў выглядзе машыны хуткай дапамогі на руцэ. Апошнія некалькі гадоў гродзенец распавядаў пра сваю прафесію ў Instagram. На момант публікацыі ў Фёдара 15,5 тысяч падпісчыкаў.

«Чым займуся зараз? Пакуль не ведаю. Але вецер і зоркі завуць мяне. Колькі яшчэ прыгодаў наперадзе, колькі бітваў і перамог… Добры пірат вернецца. Не паспееце засумаваць», — напісаў Фёдар.

У студзені 2021 года падчас эфіру Фёдара з падпісантамі ў Instagram падключылася Святлана Ціханоўская, што стала поўнай нечаканасць для гродзенца. Гэты эфір прынёс Фёдару некалькі тысяч новых падпісчыкаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025