Гродзенскага блогера Vadimati (Вадзіма Ермашука) судзяць другі раз за месяц. Зараз ён адбывае адміністрацыйны арышт у Шчучыне за нібыта заклікі ехаць на спартовае мерапрыемства. Суд праходзіць па відэасувязі, але другі дзень абвяшчаюць перапынкі праз стан здароўя Вадзіма.
Новы суд над блогерам пачаўся 8 верасня. У пасяджэнні абвясцілі перапынак да наступнага дня ў сувязі з благім станам падсуднага: у яго была тэмпература і падвышаны ціск. Напярэдадні яму выклікалі хуткую, распавяла знаёмая Вадзіма Ермашука. Пасяджэнне праходзіла пры дапамозе відэаканферэнцыі.
9 верасня суд зноў абвясціў перапынак праз стан здароўя блогера. Зараз яго судзяць за тое, што нібыта 13 жніўня Вадзім патэлефанаваў у службу 115 і нецэнзурна выказаўся пра ЖКГ і гарвыканкам. Пра гэта напісала яго знаёмая.
Блогеру Вадимати в Гродно присудили еще 15 суток. Как раз перед окончанием предыдущего срока
Не паспеў выйсці з мінулых “сутак”
Зараз блогер Вадзім Ермашук адбывае адміністрацыйнае пакаранне ў Шчучыне па іншай справе. Яго затрымалі 16 жніўня, а 19 жніўня прысудзілі 25 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП. Вадзім абвясціў галадоўку. На суд, які пачаўся 18 жніўня, у Шчучын з Гродна блогера прыехалі падтрымаць некалькі дзясяткаў чалавек. Прычынай яго затрымання сталі нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства – на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.
Блогер перадаваў, што ў камеры, дзе ён знаходзіцца, вельмі холадна. Пра новы пратакол стала вядома 3 верасня.
Хто такі Vadimati
Вадзім Ермашук – Instagram-блогер і прадавец на рынку “Карона”. Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады – 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па “палітычных” працэсах. Называе сябе “народным дэпутатам” і здымае ў гэтым вобразе відэа.
Чытайце таксама:
- Первый гродненский блогер Vadimati: «До сих пор мое звание никто не оспаривал»
- Читатели Hrodna.life предложили кандидатов на «Человека года Гродненщины»
- Блогера Vadimati из Гродно осудили за акцию 30 августа. Тогда гродненцы поздравили Лукашенко с Днем рождения
- У сестры блогера Вадимати прошел обыск по делу о «действиях, грубо нарушающих общественный порядок»



