Журналіст медыясупольнасці «Інформнапалм» і палітвязень Дзяніс Івашын адмовіўся падпісваць пакаяльны ліст Лукашэнку. Пра гэта 7 верасня паведаміла жонка журналіста Вольга Івашына.
«Пра тое, што Дзянісу перадалі ліст Васкрасенскага ён паведаміў сам. У тым лісце была прапанова прызнацца і напісаць просьбу аб памілаванні», — распавяла Hrodna.life жонка палітвязня Вольга. — «Ліст дайшоў да Дзяніса прыкладна месяц таму. Гэта пры тым, што чужых лістоў яму не даходзіць ніякіх».
Вольга лічыць, Дзяніс зрабіў правільна, што не падпісаў гэты ліст. — «Ён ні ў чым не вінаваты, ніякіх злачынстваў не чыніў, яму няма ў чым прызнавацца і за што прасіць прабачэння ў дзяржавы».
Журналіста затрымалі ўвечары 12 сакавіка. У яго дома, на дачы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. 15 сакавіка Івашына пакінулі пад вартай у ІЧУ на Кірава, 1 на два месяцы. 18 траўня яму працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на два месяцы. Дзяніс праходзіць падазраваным па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса — умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…