Польскі фонд Grand Press узнагародзіў журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута медалём «За свабоду слова». Цырымонія адбылася 30 жніўня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску, паведамляе БАЖ.
На ўзнагароду журналіста намінавалі польскія фонды, асацыяцыі, рэдакцыі і карыстальнікі інтэрнэта. Медалём «За свабоду слова» ўзнагароджваюцца «асобы, якія сваімі выказваннямі і дзейнасцю ў публічнай прасторы заклікаюць да дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку свабоднай і пастаяннай дыскусіі», паведамляе Еўрарадыё.
Зараз журналіст знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА па «справе палякаў». Яго затрымалі 25 сакавіка. У той жа дзень затрымаіі Ірэну Бернацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву. 2 чэрвеня стала вядома, што трох з пяці затрыманых па «польскай справе» вывезлі ў Польшчу. Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс дасюль знаходзяцца за кратамі.
Журналіст Анджэй Пачобут і кіраўнік непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс адмовіліся пакінуць Беларусь. 31 сакавіка іх прызналі палітвязнямі. 1 красавіка ім выставілі абвінавачанне па ч.3, арт.130 Крымінальнага Кодэкса «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розніцы, рэабілітацыя нацызма». Пакаранне па гэтым артыкуле — ад 5 да 12 гадоў зняволення.
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…