Кропку грамадскага харчавання плануюць пабудаваць на скрыжыванні вуліц Курчатава і Дзяржынскага, каля скульптураў герояў з фільма «Белыя Росы». Участак будуць прадаваць на аўкцыёне, паведамляе «Вечерний Гродно».
Гарадскія ўлады выдзялілі 2100 кв.м. зямлі на пустыры паміж міні-рынкам «Дзевятоўка» і новабудам на вуліцы Курчатава, 22. Там павінны будуць пабудаваць аб’ект грамадскага харчавання. Калі адбудзецца аўкцыён і якой будзе пачатковая цана ўчастка пакуль не вядома.
На скрыжыванні вуліц Курчатава і Дзяржынскага ў траўні 2018 года з’явіліся скульптуры герояў фільма «Белыя Росы». У 1983 годзе тут здымалі фільм, па сюжэце якога вёска адступала пад націскам горада. Зараз лёс кінавёскі паўтарыла сапраўдная. На месцы апошніх драўляных дамкоў зараз растуць панэльныя шматпавярховікі.