У гадавіну фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, 9 жніўня 2021 года, упраўленне па кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінанаў ЗША (OFAC) увяло санкцыі супраць 23 фізічных асобаў і 21 юрыдычнай асбы. Сярод іх дырэктар “Гродна-Азот” – Ігар Ляшэнка, і Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”.

Таксама пад санкцыі падтрапілі Алег Гайдукевіч, кіраўнік СК Дзмітрый Гара, Генадзь Давыдзька, прэзідэнт Dana Holdings Нябойша Карыч і іншыя.
Сярод юрыдычных асоб: Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Беларусі, Беларуськалій, Абсалютбанк, Dana Holdings, Энерга-Ойл, і іншыя.
“Прызначаныя сёння асобы ўдзельнічаюць ў жорсткім падаўленні мірных пратэстаў; звязаных з інцыдэнтам з Ryanair 23 траўня 2021 года; альбо атрымоўваюць прыбытак ад беларускага рэжыма альбо падтрымліваюць яго за кошт беларускага народа”, – напісалі на сайце міністэрства фінансаў ЗША.
Дырэктар “Гродна-Азот” быў прызначаны на пасаду 26 студзеня 2021 года. Да гэтага Ляшэнка ў 2018 годзе быў віцэ-прэм’ерам і курыраваў нафтахімічны комплекс і прамысловасць. Раней ён чатыры гады ўзначальваў канцэрн «Белнафтахім». З 2006-га па 2013 год быў дырэктарам Гомельскага хімічнага завода.

