Навіны

Памёр архітэктар Уладзімір Бачкоў. Ён распрацоўваў праект рэканструкцыі Старога замка ў Гродне

На 77 годзе жыцця памёр беларускі архітэктрар і рэстаўратар Уладзімір Бачкоў. Пра гэта, 9 жніўня на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення Беларускага камітэта ICOMOS. «Памёр Уладзімір Бачкоў. Заўтра развітанне. Сыходзяць зубры беларускай рэстаўрацыі», — напісаў Сцяпан.

Уладзімір Бачкоў вядомы тым, што ў 1994 годзе распрацаваў эскізны праект рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Гэты праект быў узяты за аснову для прац, што адбываюцца на замку зараз. Аднак рэканструкцыя з самага пачатку выклікала шмат спрэчак у навуковых колах — яе нават называлі «адкрытай фальсіфікацыяй помніка».

Уладзімір Бачкоў на канферэнцыі па абмеркаванню рэканструкцыі Старога Замка. Фота: Hrodna.life

Стары замак у Гродне — не першы аб’ект, рэканструкцыяй якога займаўся Уладзімір Бачкоў як навуковы кіраўнік. Раней, у 2006−2012 гг ён займаўся рэстаўрацыяй замка ў Нясвіжы. Некаторыя элементы таго праекта, у прыватнасці купал на вежы, таксама выклікалі крытыку.

Чытайце таксама: «Стары Замак — помнік яму на стагоддзі». Сцяпан Стурэйка — на смерць Уладзіміра Бачкова

Біаграфічная даведка

Уладзімір Васільевіч Бачкоў нарадзіўся 16 студзеня 1944 года ў горадзе Люботын (Харкаўская вобласць, Украіна). У 1968 годзе скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Палтаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, Белкамунпраекце і ў Беларускім філіяле УНДІТЭ. З 1974 года быў кіраўніком архітэктараў у Мінскпраекце. З 1983 года — кіраўнік архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела, намеснік начальніка праектнага бюро ВА «Белрэстаўрацыя». З 1979 года з’яўляўся Членам Саюза архітэктараў СССР.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024