Навіны

Тры прысуды, ліквідацыя ТАА «Гродна Лайф Медыя» і паўторны штраф журналістцы. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Следчы камітэт працягнуў на два месяцы праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка. Маці ў дэкрэце адправілі ў калонію. На Hrodna.life працягваецца ціск: журналістка Ірына Новік атрымала штраф, уласніка выдання збіраюцца ліквіляваць. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў Гродне і вобласці з 2 па 8 жніўня.

Год «хатняй хіміі» за зрыў сцяга

2 жніўня суддзя суда Смаргонскага раёна Людміла Міхневіч абвясціла прысуд 17-гадоваму жыхару аграгарадка Жодзішкі Аляксею Краўцову за зрыў дзяржаўнага сцяга (з пашкоджаннем яго дрэўка коштам 2.65 рублёў) з будынка мясцовага Дома культуры. Па арт.370 КК яму прысудзілі год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе «Гарадзенская вясна».

У пачатку года такое ж пакаранне атрымаў жыхар Смаргоні Дзмітрый Грыневіч за зняцце сцяга з будынка гімназіі.

Прысуд за счэпку у верасня 2020 года

Андрэю Сакалоўскаму прысудзілі тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне вынеслі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 2 жніўня. Гродзенец застанецца пад вартай да ўступлення прысуду ў сілу.

Пасярэдзіне — Андрэй Сакалоўскі. Фота: Алена Кавальчук

Ліквідацыя ТАА «Гродна Лайф Медыя»

Пракуратура Гродна падала ў Эканамічны суд Гродзенскай вобласці іск аб ліквідацыі ТАА «Гродна Лайф Медыя», якое з’яўляецца ўласнікам сайта Hrodna.life. Пра гэта стала вядома 2 жніўня. У працы фірмы пракурор убачыў «дзейнасць, забароненую заканадаўчымі актамі». Падрыхтоўчае судовае пасяджэнне пройдзе 11 жніўня ў 14:50 у Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.

Штраф журналістцы Hrodna.life

У судзе Ленінскага раёна 29 ліпеня паўторна разгледзелі справу ў дачыненні да Ірыны Новік, рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life. Яе прызналі вінаватай у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Першы раз справу журналісткі разглядалі 3 чэрвеня. Рашэнне таго паседжання было адменена абласным судом пасля скаргі журналісткі на парушэнне права на абарону.

Суд за прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі

Андрэя Аўсіевіча пачалі судзіць за абразу міліцыянта і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Прычына — некалькі каментароў у Telegram-чатах і каналах. Пацярпелы міліцыянт параўнаў каментар Андрэя з выпадкам, калі на яго з нажом пайшоў п’яны мужчына. Каментар прынёс яму больш пакут, чым той выпадак, заявіў пацярпелы.

Андрэй Аўсіевіч ў судзе. Фота: Алена Кавальчук

Магазін «Адметнасць» у Гродна спыніў працу

Крама нацыянальных тавараў і рамесных вырабаў «Адметнасць» спыніла працу. Пакуль — часова. Праз вобшукі і агляды ў краме вынялі тавары на $ 4000 і гандляваць пакуль няма чым. Да таго ж, гаспадыня крамы Вольга Верамеенка асцерагацца чарговага пераследу за тавары з нацыянальнай сімволікай — раней яе асудзілі за «пікетаванне».

Тром дзяўчатам па справе аб счэпцы на Гарнавых запыталі пакаранне

Але Гарацкевіч з анкалогіяй па двух артыкулах запыталі 2,5 гады «хатняй хіміі». Галіне Гарацкевіч — 4 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўставовы адкрытага тыпу.

Ганне Мароз запатрабаталі 4 гады «хатняй хіміі». У яе двое малалетніх дзяцей — гэта палічылі змякчальнымі абставінамі. Спрэчкі бакоў працягнуцца 13 жніўня ў 14.45.

Бліжэй — Галіна Гарацкевіч, далей — Ганна Мароз. Фота з архіва Hrodna.life

СК расследует смерть Вітольда Ашурка

Следчы камітэт працягнуў на два месяцы праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка, паведаміла «Гарадзенская вясна».

«Праверка прадоўжана ў сувязі з тым, што падоўжылі час экспертыз. Спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертыз — няма версій», — паведамляе брат Вітольда Андрэй Ашурак.

Дагэтуль невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, следчы падаў запыт ў турму № 1 у Гродне, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапавання ў калонію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў.

Маці ў дэкрэце адправілі ў калонію

У Лідскім раённым судзе 6 жніўня на паўтара года калоніі агульнага рэжыму асудзілі Таццяну Звярко. Таксама яна выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу і судовыя выдаткі на 87 рублёў, паведаміла «Гарадзенская вясна».

Судзілі жанчыну па арт. 369 КК і ч. 1 арт. 368 КК. Пацярпелым апынуўся намеснік начальніка Лідскага РАУС Дзяніс Жынко.

Раней Звярко працавала ў Лідскім райвыканкаме старэйшым інспектарам у аддзеле дакументацыйнага забеспячэння. Цяпер Таццяна Зверко ў дэкрэтным водпуску і гадуе маленькае дзіця.

Коратка:

  • Літва пачала разварочваць парушальнікаў мяжы.
  • У Ваўкавыску затрымалі намесніка старшыні Партыі БНФ.
  • Работнікам «Гродна Азот» могуць забараніць смартфоны.
  • На «Гродна Азот» зноў спыніўся цэх.
  • Супраць Вольгі Вялічка ўзбудзілі другую крымінальную справу. Па першай справе ёй пагражае да 10 гадоў, па другой — 4. Таксама яе шукае Інтэрпол.
  • Прыслухаліся да эколагаў: Гродзенскі гарвыканкам не будзе запускаць паветраныя шары на сваіх мерапрыемствах.
  • У Гродне нарэшце адкрылі чацвёрты мост праз Нёман.
  • Гродзенка Аляксандра Хільмановіч бегла эстафету 4 па 400. Тую самую, ад якой адмовілася Ціманоўская.
  • Палітвязня Ігара Банцэра пасадзілі у карцар на 10 сутак.
  • Палітвязні Алесь Пушкін і Галіна Дзербыш адзначылі дні нараджэння.
  • Да родных дайшлі два лісты палітвязня Дзяніса Івашына.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024