Пасля капітальнага рамонта 29 ліпеня пачалі пускавыя аперацыі цэхаў «Аміяк-4 і «Карбамід-4». Запуск уключе ў сабе разагрэў і вывад на тэхналагічны рэжым аддзяленняў цэха, паведамляе «Гродзенскі хімік».
Падчас разагрэву асноўных аддзяленняў выкарыстоўваюць тэхналагічны газ. Ён утрымлівае гаручыя рэчывы. Да сканчэння пускавых аперацый газ будзе скідвацца ў факельную усталёўку. Гараджане могуць пабачыць гэта ў выглядзе палаючага над заводам факела. Такія аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак.
Нагадаем, 9 лістапада 2020 адбылося няпланавае спыненне цэхоў «Аміяк-4» і «Карбамід-4». Спыненне адбылося з-за праблем у тэхналагічным працэсе. 19 красавіка праз аварыю на падстанцыі незапланава спыніўся цэх «Аміяк-4», а ў цэху «Капралактам-2» выключыліся ўсе помпы. Спыненні адбыліся з-за памылковых дзеянняў персаналу электрацэха пры выкананні работ планавага абслугоўвання.