Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Лукашэнка 29 ліпеня прызначыў на пост кіраўніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама палкоўніка Аляксандра Шастайла. Дагэтуль ён займаў пасаду першага намесніка кіраўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама — кіраўніка крымінальнай міліцыі, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Шастайла выступаў перад гродзенцамі на плошчы Леніна 14 жніўня. Тады на пытанне гараджан, за што затрымлівалі і збівалі людзей, якія чакалі асуджаных каля РАУС, ён адказаў: «Супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі ў адпаведнасці з аператыўнай абстаноўкай». Натоўп адказаў крыкамі: «У адстаўку!».

Палкоўнік з Гродна ўзначаліць міліцыю ў Гомелі
Аляксандр Шастайла (зправа). Фота: BELTA

У Гомелі Шастайла заняў пасаду Аляксандра Васільева, якога Лукашэнка прызначыў кіраўніком Акадэміі МУС.

Іншыя новыя прызначэнні ў Гродне

Прызначаны 30 красавіка начальнікам УУС вобласці Дзмітрый Разянкоў згодна ўказу Лукашэнка ўвайшоў у склад Гродзенскага аблвыканкама. Да гэтага Дзмітрый Разянкоў займаў пасаду першага намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі. Былы кіраўнік Гродзенскай абласной міліцыі Вадзім Сіняўскі ў сакавіку быў прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях.

Палкоўнік з Гродна ўзначаліць міліцыю ў Гомелі
Дзмітрый Разянкоў. Фота: BELTA