Навіны

Справу Ірыны Новік аб «экстрэмісцкай інфармацыі» разгледзяць яшчэ раз

Пастанову суда Ленінскага раёна аб штрафе Ірыны Новік адмянілі. Справу разгледзіць у тым жа судзе іншы суддзя. Такі ліст прыйшоў Ірыне Новік 20 ліпеня з Гродзенскага абласнога суда.

«Пастанову суддзі нельга прызнаць законнай, яна падлягае адмене, а справа — накіраванню на новы разгляд», — сказана ў лісце за подпісам суддзі Гродзенскага абласнога суда Віктара Сянько.

Чаму пастанову адмянілі?

Ірына ў скарзе не адмаўляла, што размясціла фота з лагатыпам канала, прызнанага экстрэмісцкім. Але яна адзначыла, што суддзя парушыў яе права на абарону: за дзве гадзіны да суда яе адвакат накіравала ў суд хадайніцтва аб удзеле ў працэсе, але яе не запрасілі на пасяджэнне. Акрамя таго, суддзя прызначыла строгае спагнанне, не ўлічыла нізкі памер яе зарабатнай платы, стан здароўя, час, праведзены ў ІЧУ да разгляду справы, лічыць Ірына.

Суддзя з ёй пагадзіўся. На яго думку, недапушчэнне адваката — гэта істотнае парушэнне нормаў Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таму пастанову суда варта адмяніць.


Рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік затрымалі 1 чэрвеня. 3 чэрвеня яе асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністратыўнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суда яна знаходзілася ў ІЧУ. Ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна нічога не ела.

Рэдакцыі ж пазней прысудзілі другі штраф па гэтай жа справе. Цяпер ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў.

Чытайце таксама: Под сакурой и с принцессой. Ирина Новик — о гродненской тюрьме и «лечебном» голодании на сутках

Пераслед Hrodna.life

Першы суд за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў адбыўся 19 сакавіка. Тады суд Ленінскага раёна прысудзіў рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоту штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі - і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе. Гродзенскі абласны суд 26 красавіка пакінуў у сіле рашэнне раённага. Выплаціць штраф у 11 600 рублёў у растэрміноўку на шэсць месяцаў рэдакцыі не дазволілі.

18 чэрвеня Hrodna.life прысудзілі другі штраф. Цяпер ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў. У рэдакцыі ёсць яшчэ некалькі тыдняў, каб выплаціць яго. Таксама 20 чэрвеня рэдактар атрымаў папярэджанне ад пракурора Гродна Уладзіміра Клішына.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025