У старшыні РГМА “Грамадзянскі форум” Маргарыты Савіцкай 15 ліпеня прайшоў ператрус дома. У яе забралі тэхніку, паведамілі Hrodna.life прадстаўнікі арганізацыі. Інфармацыю пра гэта таксама апублікавала праваабарончая арганізацыя “Вясна”.
На 18.30 вядома, што Маргарыта паехала з бацькам у міліцыю. Таксама апытваюць намесніка старшыні Ігара Нікіціна ў Магілёве.
UPD 19.15. На 19.00 іх адпусцілі. Па якой справе і ў якасці каго яны праходзіць, пакуль даведацца не ўдалося.
«Грамадзянскі форум» — рэспубліканская грамадская маладзёжная арганізацыя з дваццаціпяцігадовай гісторыяй. “Мы незалежная афіцыйна дзеючая ліберальная моладзевая арганізацыя, у якую аб’ядноўваюцца маладыя людзі па ўсёй краіне, каб разам самарэалізоўвацца, развіваць сябе і адначасова – грамадства, у якім яны жывуць”, – лічаць стваральнікі.
Чытайце таксама:



