Новости

«Страта ідэнтычнасці»: у Гродне адкрыецца выстава «n o n p l a c e»

Выставачны праект «n o n p l a c e» адкрыецца ў бары «Урбаніст» 16 ліпеня ў 20.00. Гродзенцы ўбачаць працы чатырох сучасных мастакоў - Таццяны Кандраценка, Таццяны Радзівілкі, Ігара Цішына і Яўгена Шадко.

Назва выставы «non place» (не-месца) адсылае да неалагізму, прыдуманага французскім антраполагам Маркам Оже для абазначэння прастор хуткаплыннасці, дзе людзі становяцца ананімнымі і адзінокімі. Гэта ўсё тыя публічныя прасторы, дзе чалавек губляе сваю ідэнтычнасць, знаходзячыся ў натоўпе або універсалізаванай функцыянальнай прасторы. Наш\Ваш «Урбаніст» уяўляе сабой адно з такіх не-месцаў - транзітную зону адпачынку, якая рэгулярна запаўняецца выдатнай публікай і часам творамі мастацтва, — распавялі ў бары «Урбаніст».

«Адчуванне не-месца»

Адкрыццё выставы будзе суправаджацца DJ-сэтам ад 4_walls і напоямі. Выстава працягнецца да 15 жніўня 2021 года.

 — Розныя пакаленні беларускіх мастакоў аб’ядноўвае вопыт адчування не-месца і візуальнае ўвасабленне гэтага вопыту ў прасторы жывапісу. Ці выпадковая гэтая сустрэча, ці існуюць якія-небудзь сувязі і гісторыі паміж карцінамі і іх аўтарамі, застанецца вырашыць гледачу — такому ж (са)ўдзельніку non-place, як і ўсе мы, — распавялі ў бары «Урбаніст».

Бар «Урбаніст»

Бар «Урбаніст» адкрыўся ў красавіку 2021 года. Бар дзяліцца на тры зоны: бар, ціхае месца і галерэя, дзе праходзяць выставы мастакоў, прэзентацыі і перформансы.

Чытайце таксама: В Гродно закрылся бар «Третье место»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025