Выставачны праект “n o n p l a c e” адкрыецца ў бары “Урбаніст” 16 ліпеня ў 20.00. Гродзенцы ўбачаць працы чатырох сучасных мастакоў – Таццяны Кандраценка, Таццяны Радзівілкі, Ігара Цішына і Яўгена Шадко.
Назва выставы “non place” (не-месца) адсылае да неалагізму, прыдуманага французскім антраполагам Маркам Оже для абазначэння прастор хуткаплыннасці, дзе людзі становяцца ананімнымі і адзінокімі. Гэта ўсё тыя публічныя прасторы, дзе чалавек губляе сваю ідэнтычнасць, знаходзячыся ў натоўпе або універсалізаванай функцыянальнай прасторы. Наш\Ваш “Урбаніст” уяўляе сабой адно з такіх не-месцаў – транзітную зону адпачынку, якая рэгулярна запаўняецца выдатнай публікай і часам творамі мастацтва, – распавялі ў бары “Урбаніст”.
“Адчуванне не-месца”
Адкрыццё выставы будзе суправаджацца DJ-сэтам ад 4_walls і напоямі. Выстава працягнецца да 15 жніўня 2021 года.
– Розныя пакаленні беларускіх мастакоў аб’ядноўвае вопыт адчування не-месца і візуальнае ўвасабленне гэтага вопыту ў прасторы жывапісу. Ці выпадковая гэтая сустрэча, ці існуюць якія-небудзь сувязі і гісторыі паміж карцінамі і іх аўтарамі, застанецца вырашыць гледачу – такому ж (са)ўдзельніку non–place, як і ўсе мы, – распавялі ў бары “Урбаніст”.
Бар “Урбаніст”
Бар “Урбаніст” адкрыўся ў красавіку 2021 года. Бар дзяліцца на тры зоны: бар, ціхае месца і галерэя, дзе праходзяць выставы мастакоў, прэзентацыі і перформансы.
Чытайце таксама: В Гродно закрылся бар «Третье место»



