На 15 гадзін 9 ліпеня вядома пра ператрусы і затрыманні некалькіх журналістаў. Гэта – працяг акцый 8 ліпеня у дачыненні да незалежных медыя і СМІ. Намеснік кіраўніка следчага упраўлення КДБ Канстанцін Бычэк назваў гэта “зачысткай ад радыкальна накіраваных асобаў”.

Раніцай 9 ліпеня ў Берасці сілавікі прыйшлі да журналіста і галоўнага рэдактара сайта “Natatnik” – Максіма Хлябца. У яго адбыўся ператрус. Забралі ноўтбук і тэлефоны. Максім праходзіць сведкам у справе аб тэрарызме. Зараз на свабодзе.

Да рэдактара сайта “Первый Регион” (навінавы партал Брэсцкай вобласці – заўв. Hrodna.life) Паўла Дайліда таксама прыйшлі невядомыя. Рэдактар Алег Супрунюк не выходзіць на сувязь з 11 дня.

Сілавікі прыйшлі да адміністрара партала “Виртуальный БрестАндрэя Кухарчыка. У яго дома адбываецца ператрус.

З Лунінца паведамляюць пра  сілавікоў у рэдакцыі газеты “Информпрогулка”. У Ганцавічах  сілавікі ў рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час”.

Ператрус прайшоў у журналісткі “Onliner” Настассі Зянько. Яе адвезлі на допыт. Аператыўныя мерапрыемствы адбываюцца ў рамках арт. 293 КК (Массавыя беспарадкі) і арт. 342 КК (Арганізацыя альбо удзел у дзеяннх, якія парушаюць грамадскі парадак), – паведамляе  Telegram-канал “Onliner”.  

У Глыбокім прыйшлі да журналісткі Таццяны Смоткінай. «Пад’ехалі і да майго дома міліцыянты. Стаіць машына каля дома, міліцыянты чытаюць у ёй нейкія паперы пакуль. Усё, выходжу з сацсетак», — напісала ў сваім Facebook Тацяна.