Навіны

Ці прызнаюць Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім? У судзе перапынак

Пытанне аб прызнанні канала экстрэмісцім 9 ліпеня разглядае суд Ленінскага раёна Гродна. Справу ініцыявала гарадская пракуратура. У публікацыях канала знайшлі паведамленні «накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо розні». Справу вядзе суддзя Вольга Шуманская, абвінавачванне прадстаўляе памочнік пракурора Юлія Іванчык.

Азнаёміцца з матэрыяламі справы галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота змог толькі 8 ліпеня. Раніцай 9 ліпеня ён падаў дакументы на абскарджанне рашэння экспертнай камісіі і прыпыненне судовага працэсу да разгляду скаргі.

Паводле прадстаўнічкі пракуратуры, каментары на канале ўтрымлівалі інфармацыю, «накіраваную на распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці розні». Яна адзначыла, што «сістэмных дзеянняў па спыненні [распаўсюджвання экстрэмісцкай інфармацыі] не праводзілі». На думку Юліі Іванчык, гэтага дастаткова для прызнання Telegram-канала вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і распальванні сацыяльнай варожасці.

Пракурор таксама папрасіла адхіліць хадайніцтва Аляксея Шоты аб прыпыненні судовай справы і працягнуць разгляд пісьмовых доказаў на закрытым паседжанні, бо матэрыялы справы ўтрымліваюць дакументы з грыфам «для службовага карыстання».

Суддзя падтрымала абедзве прапановы пракуратуры. Усіх прысутных, акрамя зацікаўленых бакоў - Аляксея Шоты і прадстаўнічкі пракуратуры — папрасілі пакінуць залу пасяджэнняў.

Зараз аб’яўлены перапынак. Рашэнне пра справе агучаць у 16.30 на адкрытым пасяджэнні.

Хто і дзе знайшоў «экстрэмізм»?

У аснове абвінавачвання — экспертнае заключэнне, якое 24 ліпеня зрабіла абласная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет экстрэмізму. Таксама вядома, што перад падачай заявы ў суд пракуратура Гродна аналізавала матэрыялы маніторынгу, які правялі супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Экспертызу матэрыялаў канала Hrodna.life праводзіў дацэнт кафедры крымінальнага права Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Вадзім Хілюта. Раней ён жа разам з калегамі праводзіў экспертызу па справе аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» і знайшоў на выставе работ Алеся Пушкіна «рэабілітацыю нацызму».

Эксперт аналізаваў 42 скрыншоты з канала Hrodna.life, прадастаўленых пракуратурай Гродна. Пры гэтым аналізаваліся тэксты пастоў рэдакцыі і каментары чытачоў. Менавіта ў каментарах эксперт выявіў «распальванне іншай сацыяльнай варожасці або розні, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці». Пры гэтым эксперт не змог адказаць на пытанні, ці ёсць у прадстаўленых матэрыялах заклікі да хуліганскім дзеянняў, экстрэмісцкай дзейнасці, і ці прадстаўляюць грамадскую небяспеку прыкметы праявы экстрэмізму.

У заяве, якую падаваў у суд пракурор Гродна Уладзімір Клішын, ён успомніў таксама пра фатаграфію з лагатыпам забароненага ў Беларусі телеграм-канала, якая з’явілася ў канале Hrodna.life 24 траўня і была выдаленая праз некалькі гадзін. За гэты фотаздымак рэдакцыю ўжо аштрафавалі на 14 500 рублёў, а рэдактарка Ірына Новік атрымала штраф 725 рублёў і была затрыманая на 72 гадзіны.

Што пагражае рэдакцыі і падпісантам канала

За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названых Telegram-каналаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту. На момант публікацыі ў канала Hrodna.life было — 7669 падпісчыкаў.

З лютага 2021 года пачалі абвяшчаць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння судоў іх уносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Для падпісчыкаў мае значэнне не рашэнне суда, а ўнясенне інфармацыйных матэрыялаў у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта робіць Міністэрства інфармацыі пасля атрымання копіі рашэння суда.

Сама падпіска на ўключаныя ў спіс каналы не тоесная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і камп’ютары: у наладах Telegram па змаўчанні вызначана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Як гэта праверыць і як змяніць налады, чытай тут.

Каб атрымліваць самыя важныя навіны і гісторыі з Гродна, падпішыцеся на канал — «Гродна Like!».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025