Навіны

«Заклятая кветка купальная». Гродзенскія музыкі злучылі электроніку з этна у новым купальскім альбоме

Ілля Пячынін, Таццяна Салаўёва і Павел Салаўёў выдалі эксперыментальны купальскі міні-альбом «Заклятая кветка купальная». Рэліз альбома адбыўся у сеціве 6 ліпеня. Пачуць музыкаў у жывым выкананні можна на Купаллі у маёнтку Тызенгаўза ў Караліно 9 ліпеня. Для Hrodna.life выканаўцы расказалі, як злучалі этна і электроніку ды эксперыментавалі з новымі ролямі.

У аснове альбома — некалькі аўтарскіх вершаў, народная песня і верш Янкі Купалы, што даў назву альбому. Гэты збор выканаўцы называюць эксперыментальным. Тут у кожнага шмат самастойнай і часам нязвыклай працы — ад вакала да партый на шэрагу інструментаў.

Зрабілі за 10 дзён

Павел Салаўёў - верш, голас, варганы, акарыны (6)

«Усё пачалося з дзясятак дзён таму, калі нас запрасілі зайграць этна-сэт на купальскай вечарыне. Мяне гэта натхніла, і я напісаў купальскі верш. Ён атрымаўся файным, сам нават ганаруся».

Салаўёў кажа, што калі прачытаў твор Іллі Пячыніну, той таксама ўзгадаў ўласны верш пра Купалле. У Таццяны Салаўёвай знайшліся ранейшыя накіды аранжыровак да купальскіх народных песень. Тады вырашылі сабраць напрацоўкі і падрыхтаваць міні-альбом. У студыі кожны з музыкантаў запісаў сваю частку праекта. Пасля Пячынін звёў іх у адзінае цэлае.

«Вынік перад вамі, — кажа Салаўёў. — Гэта не зусім „песенны“ альбом. Два творы — гэта вершы, прачытаныя пад музыку. Для мяне гэта новы досвед. Я ўпершыню ў ролі як бы вакаліста».

У працы над альбомам «Заклятая кветка купальная» бралі ўдзел:

Ілля Пячынін — верш, голас (4), флейты, гітары, электроніка, ідэя, запіс гуку;

Таццяна Салаўёва — спеў (2, 7), акустычная гітара, апрацоўка беларускай народнай песні (2), падпеўкі (6)

Павел Салаўёў - верш, голас, варганы, акарыны (6)

Ігар Адасік — уду, рэйнсцік ды інш. (2)

Ariel — голас, верш Янкі Купалы «Заклятая кветка» (1, 3, 5, 7)

Улляна Шамбакова — фота вокладкі, бэкстэйдж-фота

Зачараванасць, натхненне і дысцыпліна

Таццяна Салаўёва — спеў (2, 7), акустычная гітара, апрацоўка беларускай народнай песні (2), падпеўкі (6)

Таццяну Салаўёву ідэя зрабіць альбом застала па вяртанні з працяглай паездкі. «Адразу — хутка, хутка, яшчэ хутчэй! Дэдлайн праз тыдзень!

Канешне, я запалілася. Купальская ноч для мяне — не толькі прыгожы антураж. У першую чаргу — адна з паваротных кропак прыроднага гадавога цыклу. У гэты час душа, прынамсі, жаночая, атрымлівае магчымасць выявіцца крыху паўней, крыху ярчэй".

Па словах Таццяны, у працы давялося спалучаць творчасць з жорсткай дысцыплінай. «Акрамя досведу напаўмістычнай зачараванасці і натхнення альбом стаў для нас досведам дысцыпліны ды хуткай мабілізацыі ў сціслыя тэрміны».

Цікавая канцэптуальная праца

Ілля Пячынін — верш, голас (4), флейты, гітары, электроніка, ідэя, запіс гуку

«Я прачытаў верш Паўла, і ён мяне „ўставіў“ рэзанансам з маімі пачуццямі», — кажа Ілля Пячынін. — Вырашыў, што [ў аб’яднанні намаганняў] можа атрымацца цікавая канцэптуальная праца, спалучэнне этнікі і электронікі, архаікі ды мадэрну. Мы можам сумясціць той неа-фольк, які граем у рамах праекта Таццяны Салаўёвай, з маім электра-акустычным і постмадэрновым праектам «Аум!».

Меркаваннем Пячыніна праца над праектам атрымалася падобнай да зборкі калажу з полымя і вады сярод урбаністачнага хаоса з эпіцэнтрам у трансцэдэнтнай папараць-кветцы.

Чытай таксама: «Святы вечар» Ларисы Гениюш стал песней и клипом. Смотрите, какой рождественский проект сделали в Гродно

«Гроб на колесиках» принес победу гродненскому барду на «Витебском листопаде«

WELCOME TO HRODNA. Гродненцы рассказывают о любимых местах города по-английски

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025