У лесапарку Ласосна 26 чэрвеня прадстаўнікі аматарскага спартыўнага клуба «Druid crew» усталявалі пляцоўку з турнікамі. У сваім Instagram яны рассказалі, што зрабілі гэта сваімі сіламі.
«Друіды» пішуць, што вырабленую і абсталяваную пляцоўку ўсталявалі цалкам за асабістыя сродкі членаў клуба і яго сяброў. Пры праектаванні абапіраліся выключна на стандартныя памеры і формы элементаў.
Падобных пляцовак у горадзе ўсяго некалькі. У асноўным яны знаходзяцца ў новых мікрараёнах і лесапарку Пышкі.
Пра стварэнне пляцоўкі «друіды» абвесцілі у Instagram 17 красавіка. На рэалізацыю ідэі і атрыманне ўсіх дазволаў ім спатрэбілася каля двух месяцаў. Кошт праекта не паведамляецца.
«Няхай наш прыклад паслужыць спартсменам і бізнесменам», — напісалі спартсмены ў сваім акаўнце.
«Нашы трэніроўкі праходзяць у лесапарку Ласосна за бальніцай хуткай медыцынскай дапамогі. Збіраемся кожную нядзелю.
Трэнінг уяўляе з сябе сукупнасць розных відаў спорту і напрамкаў. У асноўным гэта функцыянал з элементамі варкаўта, гіравога спорту, лёгкай атлетыкі, гімнастыкі, кросфіту і фітнесу. У якасці снарадаў мы выкарыстоўваем гіры, камяні, бярвёны, турнікі, брусы і ўласны вагу.
Мэта нашых заняткаў і сустрэч: фізічнае развіццё, абмен досведам, духоўны і маральны рост. З моманту запуску нашага руху да нас далучылася немалая колькасць людзей, якія раней нідзе не перасякаліся", — расказваў Hrodna.life адзін з заснавальнікаў клуба Віталь Раманчук.
Читайте также: Гродненец установил мировой рекорд в переворачивании покрышки. Осталось его зарегистрировать
Летам на адкрытыя трэніроўкі «друідаў» прыходзіць па некалькі дзясяткаў чалавек. «З намі любы ахвотны можа трэніравацца, усю неабходную дапамогу і кансультацыі, у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі, мы аказваем бясплатна. Адзіны крытэр — быць добрым чалавекам», — казаў Віталь Раманчук.
Чытайце таксама: