У Гродне 26 чэрвеня затрымалі Дзяніса Ушкевіча — урача-анестэзіёлага аддзялення рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра, паведаміў Telegram-канал «Белые халаты». Затрыманне Hrodna.life пацвердзіў калега лекара са спасылкай на яго бацькоў.

Прычынай затрымання мог стаць знак «Пагоня» на балконе, паведамляе крыніца Hrodna.life. Паводле яго слоў, спачатку Дзяніса Ушкевіча адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Затым прывезлі да яго дадому і правялі там ператрус або агляд. Міліцыянты канфіскавалі кампутар.

Цяпер лекар знаходзіцца ў ІЧУ на вул. Кірава, 1. Суд пройдзе ў панядзелак, перадалі бацькам Дзяніса.

Пішу пра людзей з інваліднасцю, актывістаў, палітыкаў і дабрачыннасць.