Навіны

«Цэнтр гарадскога жыцця» ўсё ж ліквідуюць. Апеляцыйная камісія пакінула у сіле рашэнне суда

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў у сіле рашэнне - ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця». Другое пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі дырэктара «Цэнтра» Паўла Мажэйкі прайшло 21 чэрвеня.

Павел Мажэйка пасля суду. Фота: Hrodna.life

«У сённяшняй беларускай рэальнасці было ясна, што гэты працэс будзе далёкім ад аб’ектыўнага разгляду. Але мы змагаліся да апошняга. Таму што рашэнне па гэтай справе так ці інакш будзе ўплываць на крымінальную справу, якая ўзбуджана супраць мяне з Алесем Пушкіным. Я досыць спакойна стаўлюся да ліквідацыі юрыдычнай асобы, бо гэта проста запіс ў дзяржаўным рэестры. Важна думаць і змагацца за тое, каб Алесь Пушкін быў на волі», — сказаў Hrodna.life дырэктар «Цэнтра гарадскога жыцця» Павел Мажэйка.

На папярэднім пасяджэнні 18 чэрвеня Павел Мажэйка сцвярджаў, што рашэнне аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» ад 12 траўня трэба адмяніць, бо звесткі, якія тады прадставіў пракурор, нічым не пацвярджаюцца. У адказ на гэта пракурор Юрый Семянчук прадставіў суду раздрукаваны артыкул з Вікіпедыі з біяграфіяй партызана-антысаветчыка Яўгена Жыхара.

На другім пасяджэнні пракурор Юрый Семянчук дадаткова прадставіў суду выпіску з «Большой Российской Энциклопедии». У ёй тлумачылася, што такое «Абвер» і пра яго дзейнасць.

Абвер — орган ваеннай разведкі і контрразведкі Германіі ў 1919 — 1944 гадах. Па выніках Нюрнбергаскага працэсу «Абвер» не быў прызнаны злачыннай арганізацыяй.

На просьбу даць альтэрнаўныя факты з біаграфіі Яўгена Жыхара Павел Мажэйка прадставіў суду фотаздымак стэнда з Пастаўскага раённага краязнаўчага музея. Там была размешчана біаграфія і партрэт Яўгена Жыхара. Павел папрасіў звярнуць увагу на тое, што размяшчэнне такой інфармацыі ў дзяржаўнай установе не выклікала ніякіх пытанняў. Таксама Павел прадставіў артыкул з «Радыё Свабода», у якім была размешчана біяграфія Яўгена Жыхара.

Павел Мажэйка пасля суду. Фота: Hrodna.life

Чаму ліквідуюць «Цэнтр гарадскога жыцця»

«Цэнтр гарадскога жыцця» — гэта прыватная адукацыйна-культурная пляцоўка. Тут прайшлі сотні мерапрыемстваў, выступалі музыкі, праходзілі заняткі курсаў беларускай мовы «Мова Нанова», вясной 2020 года збіралі ахоўныя экраны для медыкаў.

На кіраўніка пляцоўкі Паўла Мажэйку, мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК нібыта за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму. Парушэннем палічылі выставу, на якой быў партрэт беларускага партызана.

30 красавіка пракурор Гродна Клішын звярнуўся ў Эканамічны суд з просьбай ліквідаваць прыватную ўстанову «Цэнтр гарадскога жыцця». Прычына — выстава Алеся Пушкіна. У пазове Клішын спасылаўся на арт.81 Кодэкса аб культуры, згодна з якім дзейнасць культурнай установы можна забараніць, калі яна прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць.


Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025

У Гродзенскай вобласці за год «экстрэмісцкімі» прызналі 140 рэсурсаў: тэмпы выраслі ўдвая

Суды разгледзелі і задаволілі ў 2024 годзе 140 заяў ад пракуратуры Гродзенскай вобласці аб прызнанні…

21 студзеня 2025

«Паходу я раблюся бамжом». У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць у Беларусі

Пра арышт кватэры блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук даведаўся з паведамлення Следчага камітэта. Ён размясціў…

21 студзеня 2025

У Гродне зменшылі страўнік пацыенту вагой 180 кг: аперацыя прайшла як майстар-клас

У Гродзенскай універсітэцкай клініцы правялі майстар-клас для медыкаў, часткай якога стала аперацыя па памяншэнні страўніка…

21 студзеня 2025