Навіны

Доказ — артыкул з Вікіпедыі. Суд перанёс рагляд скаргі аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця»

Пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі дырэктара «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі прайшло 18 чэрвеня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Суд аб’явіў перапынак да 21 чэрвеня. Павел абскарджвае ранейшае рашэнне аб ліквідацыі яго ўстановы.

Павел Мажэйка у судзе. Фота: Hrodna.life

Павел Мажэйка сцвярджае, што рашэнне аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» ад 12 траўня трэба адмяніць, бо звесткі, якія тады прадставіў пракурор, нічым не пацвярджаюцца. У адказ на гэта пракурор Юрый Семянчук прадставіў суду раздрукаваны артыкул з Вікіпедыі з біяграфіяй партызана-антысаветчыка Яўгена Жыхара.

Апеляцыйная скарга Паўла Мажэйкі. Фота: Hrodna.life

Таксама Павел Мажэйка звярнуў увагу суда на адсутнасць подпісаў супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ГрДУ) Вадзіма Хілюты і Сняжаны Семярнік на заключэнні экспертнай камісіі аб тым, што на выставе ў «Цэнтры» рэабілітавалі нацызм. Менавіта гэтыя эксперты вырашылі, што рэабілітацыя нацызму была рэалізавана праз ушанаванне асобы Яўгена Жыхара.

Суддзя Сяргей Лях абвясціў перапынак да 15:00 21 чэрвеня.

Чаму ліквідуюць «Цэнтр гарадскога жыцця»

«Цэнтр гарадскога жыцця» — гэта прыватная адукацыйна-культурная пляцоўка. Тут прайшлі сотні мерапрыемстваў, выступалі музыкі, праходзілі заняткі курсаў беларускай мовы «Мова Нанова», вясной 2020 года збіралі ахоўныя экраны для медыкаў.

На кіраўніка пляцоўкі Паўла Мажэйку, мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК нібыта за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму. Парушэннем палічылі выставу, на якой быў партрэт беларускага партызана.

30 красавіка пракурор Гродна звярнуўся ў Эканамічны суд з просьбай ліквідаваць прыватную ўстанову «Цэнтр гарадскога жыцця». Прычына — выстава Алеся Пушкіна. У пазове Клішын спасылаўся на арт.81 Кодэкса аб культуры, згодна з якім дзейнасць культурнай установы можна забараніць, калі яна прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025