Рашэнне аб прызнанні каналаў экстрэмісцкімі 11 чэрвеня прыняў Слонімскі раённы суд, паведамляе «БЕЛТА». Прычына — нібыта прызывы да экстрэмісцкай дзейнасці, гвалту ў адносінах супрацоўнікаў унутраных справаў, каментары з пагрозамі ў адрас праваахоўных і дзяржаўных служачых.
За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названых Telegram-каналаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту. На момант публікацыі ў
канала «Слоним для жизни» было 1 248 падпісчыкаў. У канала «Доска поzора Слоним» 278 падпісчыкаў.
З лютага 2021 года пачалі абвяшчаць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння судоў іх уносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць.
19 красавіка з ініцыятывы гродзенскай пракуратуры экстрэмісцкім прызналі Telegram-канал «Гродно 97%». Рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Гродна.
Што чакае падпісантаў?
Сама падпіска на такія каналы не тоесная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і кампутары: у наладах Telegram па змаўчанні вызначана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Як гэта праверыць і як змяніць налады, чытайі тут.