Дзень народнага адзінства з’явіцца ў Беларусі. Яго будуць святкаваць 17 верасня. Адпаведны ўказ № 206 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня. Выхадны ў гэты дзень рабіць не плануюць.
«Выбар даты падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці», напісалі ў тэлеграм-канале «Пул першага».
«Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці», сцвярджае афіцыйны сайт прэзідэнта.
Што адбылося 17 верасня?
17 верасня 1939 года савецкія войскі без абвяшчэння вайны ўвайшлі ў Польшчу, якая на той момант вяла вайну з Германіяй. У выніку да канца месяца Польшча была падзелена паміж СССР і Германіяй паводле таемных пратаколаў да падпісанага 23 жніўня Пакту Молатава-Рыбентропа. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна былі пазней ўключаны ў склад БССР і УССР адпаведна.
Якія яшчэ даты прапаноўвалі для гэтага свята?
Яшчэ 25 лютага 2021 года беларусам прапанавалі выбраць дату новага дзяржаўнага свята. Было ўсяго два варыянты: 17 верасня (у гэты дзень у 1939 годзе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, у выніку якога адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР) і 14 лістапада (у гэты дзень у 1939 годзе на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў падпісаны закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі)
Падобнае свята святкуецца ў Расіі з 2005 года. Днём народнага адзінства, які адзначаецца 4 лістапада, замянілі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. У Беларуси гэты дзень па сёння з’яўляецца святочным.
Чытайце таксама: