Гаспадыню крамы «Адметнасць» Вольгу Верамеенку адпусцілі з ІЧУ пасля затрымання 3 чэрвеня. Суд за «пікетаванне», у якім яе абвінавацілі, будзе пазней.

За трое сутак Вольга змяніла тры камеры. Першы дзень яна знаходзілася ў камеры адна. Затым — у двух розных камерах з людзьмі. Умовы былі падобныя на тыя, у якіх двое сутак правяла рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік. Вользе нельга было сядзець днём, да адбою прыбіралі ложак.


3 чэрвеня краму «Адметнасць» чакала чарада правяраючых: ідэолаг, санстанцыя. Каля 17.00 прыйшлі амапаўцы на чале з камандзірам Віктарам Краўцэвічам, пазней — супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Яны правялі агляд у краме і затрымалі Вольгу Верамеенку.

Чытайце таксама: Задержали Ольгу Веремеенко из магазина «Адметнасць»