Трох з пяці грамадзян Беларусі, зняволеных у межах «польскай справы», вывезлі ў Польшчу. Гэта Ірэна Бернацкая, Марына Цішкоўская і Ганна Панішава. За кратамі застаюцца Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс.
Пра гэта паведаміла дырэктарка «Б****т» Агнешка Рамашэўская ў сваім Twitter. Крыніцы Hrodna.life пацвярджаюць дадзеную інфармацыю. Актывістаў мелі вывезці ў Польшчу яшчэ на мінулым тыдні.
Вярнуцца ў Беларусь тыя, каго вывезлі, не змогуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя дакументы. Журналіст і сябра непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут катэгарычна адмовіўся ад прапановы пакінуць Беларусь, дадала Рымашэўская. Жонка журналіста Аксана Пачобут у Facebook піша, што Анджэю дагэтуль не аддалі неабходныя лекі, якія перадалі ў СІЗА яшчэ тыдзень таму.
Ірэна Бернацкая і Марыя Цішкоўская — прадстаўніцы грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску. Іх, як і Пачобута, затрымалі 25 сакавіка 2021 года. Прадстаўнікі Саюза палякаў праходзілі па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні). Паводле артыкула, ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Раней іх прызналі палітвязнямі.
Колькі дакладна фігурантаў у справе, невядома. Зняволенай застаецца старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс. Яе затрымалі 23 сакавіка, асудзілі на 15 сутак, але пасля не выпусцілі з-пад варты. У сярэдзіне траўня затрыманым працягнулі тэрмін зняволення на тры месяцы, паведамляў znadniemna.pl.
У сакавіку пракуратура распачала крымінальную справу за ўшанаванне антысавецкіх дзеячаў. МЗС Беларусі выслала з краіны консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка, а пасля і генеральнага консула Гродне Яраслава Ксёнжыка.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…