Навіны

У Гродне пачынае працу «Школа экскурсаводаў»

Гродзенцам прапануюць навучыцца распрацоўваць і правадзіць экскурсіі. Гэта стане магчымым на адукацыйным курсе «Школа экскурсаводаў». Ён будзе доўжыцца цягам чэрвеня-ліпеня 2021 года.

Да ўдзелу ў школе запрашаюць аматараў гісторыі Гродна і Гродзеншчыны, зацікаўленых навучыцца распрацоўваць і праводзіць уласныя адукацыйныя экскурсіі. Арганізатары курса — гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» і «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды ў:

  • тэарэтычных і прававых асновах экскурсійнай дзейнасці;
  • класіфікацыі і асаблівасці правядзення розных відаў экскурсій;
  • тэхналогіі правядзення экскурсіі;
  • дакументальным афармленні экскурсіі;
  • навыках публічнага выступу;
  • асновах бяспекі ў час экскурсіі.

Заняткі будуць праводзіць найлепшыя экскурсаводы Гродна.

Праграма і фармат

Праграма «Школы экскурсавода» будзе складацца з 5 тэарэтычных і 5 практычных (у форме экскурсій) заняткаў. Таксама яна ўключае распрацоўку і правядзенне ўдзельнікамі аўтарскіх адукацыйных экскурсій.

Фармат правядзення заняткаў - афлайн, адзін тэарэтычны і адзін практычны занятак у пазначаныя даты (3 гадзіны, пасля 18.00 у працоўныя дні ці ўдзень у выходныя дні).

Папярэднія даты заняткаў: 1 чэрвеня, 6 чэрвеня, 8 чэрвеня, 13 чэрвеня, 17 чэрвеня 2021. Удзельнікаў курса ў перыяд з 15 чэрвеня па 14 ліпеня 2021 забяспечаць метадычнай дапамогай у распрацоўцы і правядзенні аўтарскіх экскурсій.

Удзельнікі, якія паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць пасведчанне ад арганізатараў курса.

Для ўдзелу ў адукацыйным курсе «Школа экскурсавода» трэба не пазней за 31 траўня 2021 (да 15.00) запоўніць заяўку. Інфармацыю пра месца правядзення першай тэарэтычнай і практычнай сустрэчы (1 чэрвеня, з 18.00 да 21.00) атрымаюць зарэгістраваныя ўдзельнікі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025