Гродзенцам прапануюць навучыцца распрацоўваць і правадзіць экскурсіі. Гэта стане магчымым на адукацыйным курсе «Школа экскурсаводаў». Ён будзе доўжыцца цягам чэрвеня-ліпеня 2021 года.
Да ўдзелу ў школе запрашаюць аматараў гісторыі Гродна і Гродзеншчыны, зацікаўленых навучыцца распрацоўваць і праводзіць уласныя адукацыйныя экскурсіі. Арганізатары курса — гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» і «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды ў:
- тэарэтычных і прававых асновах экскурсійнай дзейнасці;
- класіфікацыі і асаблівасці правядзення розных відаў экскурсій;
- тэхналогіі правядзення экскурсіі;
- дакументальным афармленні экскурсіі;
- навыках публічнага выступу;
- асновах бяспекі ў час экскурсіі.
Заняткі будуць праводзіць найлепшыя экскурсаводы Гродна.
Праграма і фармат
Праграма «Школы экскурсавода» будзе складацца з 5 тэарэтычных і 5 практычных (у форме экскурсій) заняткаў. Таксама яна ўключае распрацоўку і правядзенне ўдзельнікамі аўтарскіх адукацыйных экскурсій.
Фармат правядзення заняткаў - афлайн, адзін тэарэтычны і адзін практычны занятак у пазначаныя даты (3 гадзіны, пасля 18.00 у працоўныя дні ці ўдзень у выходныя дні).
Папярэднія даты заняткаў: 1 чэрвеня, 6 чэрвеня, 8 чэрвеня, 13 чэрвеня, 17 чэрвеня 2021. Удзельнікаў курса ў перыяд з 15 чэрвеня па 14 ліпеня 2021 забяспечаць метадычнай дапамогай у распрацоўцы і правядзенні аўтарскіх экскурсій.
Удзельнікі, якія паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць пасведчанне ад арганізатараў курса.
Для ўдзелу ў адукацыйным курсе «Школа экскурсавода» трэба не пазней за 31 траўня 2021 (да 15.00) запоўніць заяўку. Інфармацыю пра месца правядзення першай тэарэтычнай і практычнай сустрэчы (1 чэрвеня, з 18.00 да 21.00) атрымаюць зарэгістраваныя ўдзельнікі.
Чытайце таксама: