Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле адметныя і цікавыя публікацыі апошніх дзён. Калі штосьці прапусцілі, то самы час прачытаць. На гэтым тыдні асабліва шмат матэрыялаў пра будаўніцтва ў цэнтры Гродна.

Накрылі «родным сцягам». У Бярозаўцы развіталіся з Вітольдам Ашуркам

Сотні людзей 26 траўня прыйшлі развітвацца з памерлым у шклоўскай калоніі Вітольдам Ашуркам. Многія прыехалі з іншых гарадоў. На пахаванні палітвязня былі і журналісты Hrodna.life.

Пахаванне Ашурка, вяртанне Фары Вітаўта, Анджаліна Джалі і дзіцячы хоспіс. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Маці Вітольда Ашурка каля труны сына.

Фара Вітаўта, ратуша, палац Радзівилаў. Што прапануюць аднавіць у цэнтры Гродна

Архітэктары прапануюць вярнуць на Савецкую плошчу ратушу, Фару Вітаўта і гістарычны квартал Брэгмана. Таксама ў план на найбліжэйшыя 10 гадоў заклалі магчымасць захаваць новы Свет, настаўніцкую калонію і аднавіць габрэйскі квартал вакол сінагогі. Дэталёвы план гістарычнага цэнтра прэзентавалі ў Гродзенскім гарвыканкаме 25 мая.

Аранжарэя, дыназаўры і амфітэатр. Што з’явіцца каля палаца Чацвярцінскіх ў парку Жылібера

У Гродне адродзяць аранжарэю ў парку Жылібера. Шкляны будынак з’явіцца каля выкупленага год таму палаца Чацвярцінскіх. У ім будуць не толькі расліны з лістоў Жылібера, але і дзіцячае кафэ і дыназаўры. Побач-ландшафтны парк і амфітэатр. Праект распрацаваў Ількер Каджахан, архітэктар з Нью-Ёрка, які пераехаў у Гродна тры гады таму.

Пахаванне Ашурка, вяртанне Фары Вітаўта, Анджаліна Джалі і дзіцячы хоспіс. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Эскіз будучай аранжарэі ў парку Жылібера. Фота. Hrodna.life

Пешаходныя Кірава і Карла Маркса. У Гродне прэзентавалі праект дэталёвага планавання цэнтра

У Гродне плануюць зрабіць больш пешаходных зон і стварыць вуліцы, даступныя толькі для грамадскага транспарту. Апошнія ў Беларусі яшчэ нідзе не выкарыстоўваліся. Аб тым, як ачысціць цэнтр горада ад машын гаварылі на прэзентацыі праекта дэталёвага планавання цэнтра 25 траўня.

Пахаванне Ашурка, вяртанне Фары Вітаўта, Анджаліна Джалі і дзіцячы хоспіс. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
План забудовы цэнра Гродна. Фота. Hrodna.life

Анджаліна Джалі занепакоена лёсам дзіцячага хоспіса ў Гродне

Святлана Алексіевіч і Анджаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Размова доўжылася блізу дзвюх гадзін.

З Гродна ў Маскву запусцяць бесперасадачныя вагоны

Бесперасадачныя вагоны Гродна-Масква пачнуць курсаваць з 11 чэрвеня па няцотных днях. У інтэрнэт-раскладзе Беларускай чыгункі вагоны ёсць да 29 чэрвеня ўключна. Потым будзе вырашацца, ці варта пакідаць гэта спалучэнне. Цана квіткоў ў плацкартны вагон 140,36 рублёў. Бакавое месца 126,56 рублёў. У купэйны вагон — 255,88 рублёў.

Пачынаў кур’ерам, а потым адкрыў сваю справу: як студэнт з Гродна стаў ўладальнікам піцэрыі ў Беластоке

«Калі б я быў студэнтам у Беларусі, то пра такое не мог бы і марыць», — кажа гарадзенец Раман ціс. У Польшчы хлопец жыве амаль шэсць гадоў, вучыцца ў Беластоцкай палітэхніцы. Два апошнія гады ён працаваў кіраўніком у адной з буйных піцэрый Беластока, а ў красавіку 2021 года абзавёўся ўласнай установай. Пра бізнэс у Польшчы, уласныя фішкі і пачынанні, Раман распавёў карэспандэнту Hrodna.life.

пиццерия в Белостоке, работа, бизнес в Польше
Раман Ціс — студэнт з Гродна, які стаў уладальнікам асабістай піцэрыі ў Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч

Беларускія самалёты не паляцаць праз Еўрасаюз і Украіну. Як гэта паўплывае на летнія планы гродзенцаў?

Беларускія самалёты не змогуць лётаць праз краіны Еўрасаюза і Украіну. Гэта можа перашкодзіць турыстам трапіць у папулярныя курортныя накірункі. Праз гэта 25 траўня цэлы дзень амаль немагчыма было датэлефанавацца ў «Белавія». Дакладнай інфармацыяй не валодаюць і турфірмы.