Бесперасадачныя вагоны Гродна-Масква пачнуць курсаваць з 11 чэрвеня па няцотных днях. У інтэрнэт-раскладзе Беларускай чыгункі вагоны ёсць да 29 чэрвеня ўключна. Цана квіткоў ў плацкартны вагон 140,36 рублёў. Бакавое месца 126,56 рублёў. У купэйны вагон 255,88 рублёў.

Прычапныя вагоны будуць адпраўляцца з Гродна ў 15:36. Прыбыццё ў Маскву — у 7:13. У адваротным накірунку вагоны паедуць па цотных днях. Адпраўленне з Масквы ў 22:17, прыбыццё ў Гродна ў 11:56.

Рэдакцыі Hrodna.life не атрымалася датэлефанавацца ў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, каб даведацца пра цану, колькасць месцаў і перспектывы злучэння пасля 29 чэрвеня. У кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі інфармацыі таксама яшчэ няма.

Пасля прыпынення курсавання цягнікоў 5 красавіка 2020 паміж Беларуссю і Расіяй, з-за пандэмііі COVID-19, рух цягнікоў паміж Мінскам і Масквой распачаўся 21 лютага.