Дзяніс Івашын. Фота: профіль героя ў Facebook
28 траўня ў Гродне пахавалі бабулю палітвязня Дзяніса Івашына Раісу Арцёмаву. Дзяніса, зняволенага пад варту ў СІЗА, на пахаванне не даставілі, хоць яго мама Людміла напярэдадні прасіла пра гэта следчага па справе Лаўранчука.
Спачатку следчы катэгарычна адмовіўся адпусціць Дзяніса, распавялі блізкія. Але на наступны дзень маці Дзяніса патэлефанавалі са схаванага нумары і сказалі, што тэлефануюць ад следчага. Суразмоўца спытаў, дзе і калі будзе пахаванне, заявіўшы, што прынялі рашэнне адпусціць Дзяніса на адпяванне ў царкву. Маму Дзяніса папярэдзілі, каб падчас развітання прысутныя не вялі фота- і відэаздымку. Тым не менш, Дзяніса на адпяванні і пахаванні блізкія не ўбачылі.
Згодна з арт.92 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, асуджаным да пазбаўлення волі могуць дазволіць выезд за межы папраўчай установы пры выключных абставінах, да якіх адносіцца ў тым ліку смерць блізкага сваяка. У выпадку са зняволенымі пад вартай рашэнне прымае следчы, распавялі Hrodna.life праваабаронцы.
Кароткатэрміновы выезд у выпадку смерці сваяка таксама дазваляецца ў выпадку адміністрацыйнага арышту паводле ч. 8 арт 18.7 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Палітвязня Яўгена Афнагеля таксама не адпусцілі на пахаванне бацькі, пісаў reform.by. Hэсурс nash-dom.info успомніў і іншыя сітуацыі, калі асуджаных або зняволеныз у СІЗА не дастаўлялі на пахаванне блізкіх.
Лістоў ад Дзяніса ягоная жонка не атрымлівала ўжо месяц. Апошняе датавана 29-ым красавіка, хоць, па словах Вольгі, піша ён іх кожны тыдзень. Яна мяркуе, што і яе лісты да Дзяніса не даходзяць.
— Таксама ёсьць меркаваньне, што ў дадзены момант на яго йдзе псыхалягічны ціск, а можа нават шантаж. Цалкам дапускаем, што ў выпадку не атрыманьня патрэбнай спэцслужбам інфармацыі (напрыклад, прызнаньня ў тым, чаго ён не рабіў), яны пачнуць і фізычныя катаваньні! — напісала жонка Дзяніса Вольга.
Дзяніс Івашын — рэдактар беларускай версіі і журналіст медыя Informnapalm. Займаецца пераважна расследаваннямі. Яго абвінавацілі паводле арт 365 КК — умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў. З моманту затрымання знаходзіцца ў турме № 1 Гродна. Прызнаны палітвязнем. У зняволенні ён знаходзіцца 76-ы дзень.
Чытайце таксама:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…