Цела памерлага ў шклоўскай калоніі Вітольда Ашурка аддалі сваякам. Пахаванне адбудзецца 26 траўня ў Бярозаўцы. Развітанне з нябожчыкам пройдзе ў Доме быту (вул. Навагрудская, 8) з 9 да 13 гадзін. А 14.00 распачнецца імша ў касцёле Cпаслання Святога духа.
Цела памерлага аддалі сваякам толькі 25 траўня, праз чатыры дні пасля паведамлення аб смерці. У Вітольда забінтавана галава ад макаўкі да носа, бачны толькі рот. Сваякі вырашылі не рабіць дадатковых эскпертызаў, бо не давяраюць магчымым вынікам і не хочуць зацягваць пахаванне, паведамляе канал, прызнаны экстрэмістскім.
Чытайце таксама: