Пляцоўка для сустрэчы з гледачамі пачне працу ў кінатэатры «MOOON» у ТЗЦ «Triniti» з 3 чэрвеня. Пасля прагляду фільма свае ўражанні можна будзе абмеркаваць са здымачнай групай, кінаэкспертам і нават рэжысёрам.
Праграма распачнецца 3 чэрвеня прэм’ерай стужкі «Гульня на выжыванне». Яе прадставіць кінаэксперт Ігар Сукманаў - дырэктар праграм гульнявога кіно фестываля «Лістапад». У рэжыме анлайн з гледачамі сустрэнецца рэжысёр Басціан Гюнтар і чальцы здымачнай групы. З імі можна будзе абмеркаваць фільм.
Працягне праграму праект «Уікенды з Ларсам фон Трыерам». З 4 па 19 чэрвеня найлепшыя стужкі рэжысёра пакажуць на мове арыгінала (англійскай альбо дацкай) з субтытрамі. Абмеркаваць іх можна будзе з кінаэкспертам Ігарам Сукманавым.
«На дадзены момант у нашых планах два сумесных праекта з „АРТ Корпорейшн“. У будучыні мы плануем развіваць у Гродне фармат паказа фільмаў з экспертамі з розных сфераў», — распавяла Hrodna.life кіраўнічка digital-маркетынгу сеткі кінатэатраў Silver Screen Cinemas Святлана Грыгор’ева. Гэта могуць быць эксперты не толькі ў сферы кіно, але і тэатра, моды, мастацтва.
Такія праекты накіраваны больш на іміджавы складнік, чым на камерцыйны. «У нашым кінатэатры мы паказваем фільмы нават для аднаго чалавека», — сказала Грыгор’ева.
Чытайце таксама: В «Triniti» открылся самый большой в Гродно кинотеатр: там 5 залов, магазин с комиксами и фотозоны
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…