Цела памерлага ў шклоўскай калоніі Вітольда Ашурка аддалі сваякам. Пахаванне адбудзецца 26 траўня ў Бярозаўцы. Развітанне з нябожчыкам пройдзе ў Доме быту (вул. Навагрудская, 8) з 9 да 13 гадзін. А 14.00 распачнецца імша ў касцёле Cпаслання Святога духа.

Цела памерлага аддалі сваякам толькі 25 траўня, праз чатыры дні пасля паведамлення аб смерці. У Вітольда забінтавана галава ад макаўкі да носа, бачны толькі рот. Сваякі вырашылі не рабіць дадатковых эскпертызаў, бо не давяраюць магчымым вынікам і не хочуць зацягваць пахаванне, паведамляе канал, прызнаны экстрэмістскім.

Чытайце таксама:

Быў упэўнены, што ў 2021-м годзе апынецца на волі. Пра што пісаў памерлы ў калоніі Вітольд Ашурак

«Героі не паміраюць». Як беларусы смуткуюць аб Вітольдзе Ашурку

Сядзелі палітвязні, бывалі суіцыды, працаваў Лукашэнка. Што вядома пра калонію ў Шклове, у якой памёр Вітольд Ашурак?