Пляцоўка для сустрэчы з гледачамі пачне працу ў кінатэатры “MOOON” у ТЗЦ “Triniti” з 3 чэрвеня. Пасля прагляду фільма свае ўражанні можна будзе абмеркаваць са здымачнай групай, кінаэкспертам і нават рэжысёрам.
Праграма распачнецца 3 чэрвеня прэм’ерай стужкі “Гульня на выжыванне”. Яе прадставіць кінаэксперт Ігар Сукманаў – дырэктар праграм гульнявога кіно фестываля “Лістапад”. У рэжыме анлайн з гледачамі сустрэнецца рэжысёр Басціан Гюнтар і чальцы здымачнай групы. З імі можна будзе абмеркаваць фільм.
Працягне праграму праект “Уікенды з Ларсам фон Трыерам”. З 4 па 19 чэрвеня найлепшыя стужкі рэжысёра пакажуць на мове арыгінала (англійскай альбо дацкай) з субтытрамі. Абмеркаваць іх можна будзе з кінаэкспертам Ігарам Сукманавым.
“На дадзены момант у нашых планах два сумесных праекта з “АРТ Корпорейшн”. У будучыні мы плануем развіваць у Гродне фармат паказа фільмаў з экспертамі з розных сфераў”, – распавяла Hrodna.life кіраўнічка digital-маркетынгу сеткі кінатэатраў Silver Screen Cinemas Святлана Грыгор’ева. Гэта могуць быць эксперты не толькі ў сферы кіно, але і тэатра, моды, мастацтва.
Такія праекты накіраваны больш на іміджавы складнік, чым на камерцыйны. “У нашым кінатэатры мы паказваем фільмы нават для аднаго чалавека”, – сказала Грыгор’ева.
Чытайце таксама: В «Triniti» открылся самый большой в Гродно кинотеатр: там 5 залов, магазин с комиксами и фотозоны

