Музыка Ігар Банцэр паспрабаваў абскардзіць свой прысуд — паўтара года «хіміі» — у Гродзенскім абласным судзе. Яго пакінулі без зменаў.

Справу 20 траўня разглядала судовая калегія ў складзе суддзяў Собалева, Заяц і Рачынскага. У справе ўдзельнічае пракурор Корда. Пацярпелы міліцыянт Багдзевіч прыйшоў на пасяджэнне ў форме і з дубінкай.

Ігару Банцэру пакінулі ў сіле прысуд - паўтара года "хіміі"
Пасяджэнне ў Гродзенскім абласным судзе. Фота: Hrodna.life

Ігар у апеляцыйнай скарзе прасіў адмяніць прысуд і спыніць вытворчасць па справе.

Ігар адзначыў, што відэа з яго танцам 20 сакавіка ў эфіры СТВ пракаментаваў Рыгор Азаронак. Гродзенец хадайнічаў аб праглядзе відэа СТВ — суд яго адхіліў.

Ігару Банцэру пакінулі ў сіле прысуд - паўтара года "хіміі"
Ігар Банцэр ў Гродзенскім абласным судзе. Фота: Алена Кавальчук

Таксама Ігар ўказаў у скарзе свае захворванні — у тым ліку гепатыт С і праблемы з гастраэнтэралогіі пасля сухой галадоўкі. На яго думку, знаходжанне ў папраўчай установе пагоршыць яго стан.

 — Што я буду рабіць на лесапільні з гэтымі захворваннямі? — сказаў Ігар.

Да пасяджэння і пакуль судовая калегія была ў дарадчым пакоі, Ігар правёў стэндап. Ён распавядаў аб умовах утрымання пад вартай, выкарыстоўваючы судовы мікрафон. Неўзабаве супрацоўніца міліцыі ўвайшла ў залу і папрасіла Банцэра пакласці мікрафон са словамі «не ўладкоўвайце цырк» і «што вы каму спрабуеце даказаць?».

Ігару Банцэру пакінулі ў сіле прысуд - паўтара года "хіміі"
Ігар Банцэр ў Гродзенскім абласным судзе. Фота: Алена Кавальчук

На думку пракурора, мяняць прысуд не варта. У пацярпелага не было прычын агаворваць Банцэра, а значыць, дэманстрацыя палавых органаў была, лічыць пракурор.

Праз 20 хвілін судовая калегія вырашыла: прысуд суда Ленінскага раёна пакінуць без зменаў. Ігар будзе абскарджваць рашэнне суда ў вышэйшых інстанцыях.


Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка прызнала Ігара Банцэра вінаватым у хуліганстве і прысудзіла яму 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе ў зале суда. Ігара судзілі за танец, які ён выканаў у верасні перад міліцыянтам. Паводле версіі пракурора, ён прадэманстраваў пры гэтым свае геніталіі. Сам Ігар настойваў: ён быў у стрынгах, так што міліцыянт не мог бачыць яго голым.

Пяць месяцаў Ігар знаходзіўся пад вартай. Адзін дзень знаходжання пад вартай роўны двум днях абмежавання волі. Гэта значыць, Ігару засталося адбыць восем месяцаў пакарання.

З пачатку разгляду справы ў судзе 3 сакавіка Ігар трымаў сухую галадоўку. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцара палітвязнем.

Чытайце таксама:

Пішу пра людзей з інваліднасцю, актывістаў, палітыкаў і дабрачыннасць.