Відэааператар Андрэй Фралоў каля 20.45 19 траўня выйшаў з Лідскага ІЧУ. Яго сустрэлі блізкія і калегі.

Аўтамабіль Андрэя ўсё яшчэ знаходзіцца на штрафстаянцы — ідзе праверка. Тэхніку, акрамя флэшкарты, яму вярнулі. Сем сутак з 15 Андрэй правёў адзін у камеры. З перадачы яму прынялі толькі адзенне — іншае, па словах супрацоўнікаў, было «не паложана». Сем сутак Андрэй адмаўляўся ад ежы з-за ўмоў утрымання. Жонка відэааператара адзначыла, што ён схуднеў.

Відэааператар Андрэй Фралоў выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту
Відэааператар Андрэй Фралоў выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту
Відэааператар Андрэй Фралоў выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту
Відэааператар Андрэй Фралоў выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту

Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 траўня ў Бярозаўцы і змясцілі у Лідскі ізалятар часовага ўтрымання. Да суда ён знаходзіўся там. Суд над гродзенскім відэааператарам прайшоў 7 траўня ў Лідскім раённым судзе. Ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).

Андрэя Фралова судзілі па ч. 3 арт 23.5 (Незаконныя выраб або распаўсюд прадукцыі СМІ) і арт. 24.3 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы) КаАП. Справу разглядаў суддзя Максім Філатаў. Гэта ён асудзіў актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка на пяць гадоў калёніі.

Чытайце таксама: