Новости

Адзінага страйкоўца на «табачцы» ў Гродне шукае міліцыя — праз пяць месяцаў пасля яго ад’езду ў Польшчу

Да 62-гадовай маці былога работніка тытунёвай фабрыкі «Нёман» Аляксандра Куваннікава прыходзілі з міліцыі. Супрацоўнікі шукалі яе сына, які з’ехаў з Беларусі ў снежні 2020. Калі жанчына адмовілася даць яго кантактны нумар тэлефона, ёй паабяцалі, што прыйдуць «іншыя людзі».

Дадому да Алены Куваннікавай, маці Аляксандра, прыйшлі позна ўвечары перад 9 траўня, дакладнай даты яна не памятае. «Двое, у чорным адзенні, з налакотнікамі, накаленнікамі», — распавяла жанчына Hrodna.life. Невядомыя сказалі, што яны з міліцыі.

Па словах Алены, міліцыя прыйшла да яе пасля таго, як Аляксандра не знайшлі па адрасе рэгістрацыі. Калі яна пацвердзіла, што сям’я Куваннікавых з’ехала, папрасілі яго нумар тэлефона. З якой нагоды шукаюць сына, ёй не адказалі. Нумар жанчына не дала. Тады ёй паабяцалі, што да яе прыйдуць «больш кампетэнтныя людзі».

«Наколькі я ведаю, дзеці [Аляксандр і яго жонка Жанна. — Заўв. Hrodna.life] аплацілі ўсе свае штрафы — абодвух затрымлівалі. Адміністрацыйную справу з нагоды сцяга на балконе закрылі за даўнасцю. Яны нічога нікому не павінны», — распавяла Алена Куваннікава.

Сям’я з’ехала ў Польшчу і просіць аб дапамозе

Аляксандр Куваннікаў працаваў чысцільшчыкам абсталявання на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. 14 лістапада ён паведаміў кіраўніцтву аб тым, што далучаецца да стачкі. Ён стаў адзіным страйкоўцаў на фабрыцы. Праз шэсць дзён яго звольнілі па артыкуле — за невыкананне працоўных абавязкаў.

Фота: з архіва Аляксандра Куваннікава

19 снежня Аляксандр з’ехаў у Польшчу з жонкай і дзецьмі. Іх у сям'і чацвёра: двух, пяці, дзесяці і 12 гадоў. Гродзенцы пасяліліся ў Кракаве. Месяц таму Аляксандр змог уладкавацца на працу будаўніком у горадзе Быдошч, цяпер сям'і трэба пераязджаць. У канцы красавіка пачаўся збор сродкаў для дапамогі сям'і Куваннікавых. Перад ад’ездам яны прадалі машыну, быў запас грошай на тры месяцы, але цяпер ён вычарпаўся. Сродкі патрэбныя на ежу, неабходныя рэчы і арэнду жылля.

Раней Аляксандр адзначаў, што пераезд — часовая мера. «Хацелася б, каб дзеці хоць крыху пажылі ў нармальнай краіне з нармальнымі законамі і свабодамі, і каб убачылі, як там усё адбываецца ў грамадстве. Старэйшыя ўжо ўсё разумеюць і самі ўсё бачаць. Калі, напрыклад, прыходзіў да нас участковы з нагоды сцяга, яны моцна спалохаліся. Жыць у страху — ненармальна», — расказаў ён ТУТ.БАЙ.

Сям’я Куваннікавых. Фота: з архіва Аляксандра Куваннікава

У будучыні ён марыць адкрыць сваю чайную і прадаваць добры кітайскі чай. Але пакуль гатовы працаваць на любой працы, казаў ён у студзені 2021.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025