Новости

У судзе не дазволілі выплаціць штраф Hrodna.life у растэрміноўку. Як дапамагчы рэдакцыі?

Прадстаўнік ТАА «Гродна Лайф Медыя» Аляксей Шота папрасіў даць растэрміноўку ў выплаце штрафу ў 11 600 рублёў на шэсць месяцаў. У судзе Ленінскага раёна Гродна хадайніцтва не задаволілі.

Суддзя Мікалай Сяргейка разглядаў хадайніцтва на працягу двух пасяджэнняў 5 і 7 траўня. Прадстаўнік РАУС на абодва пасяджэнні не з’явіўся. Справу разглядалі без яго.

Аляксей Шота абгрунтаваў просьбу аб растэрміноўцы складанай фінансавай сітуацыяй у арганізацыі. Аднаразовая выплата штрафу пагражае банкруцтвам, сказаў Аляксей у судзе.

Штомесячны даход арганізацыі нашмат ніжэй за суму штрафу, растлумачыў Аляксей. Даход ідзе на заробкі супрацоўнікам, арэнду офіса, бухгалтарскія паслугі і падаткі. За апошнія тры месяцы даходы перавысілі выдаткі на 2000 рублёў - гэта нашмат менш за неабходныя 11 600.

Суддзя палічыў, што падстаў для прадастаўлення растэрміноўкі няма.

Рэдакцыю асудзілі за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» па ч.2 арт.17.11 КаАП (у рэдакцыі 2003 года). Справу завялі пасля таго, як на сайце Hrodna.life міліцыя знайшла некалькі спасылак на Telegram-канал, прызнаны экстрэмісцкім. 29 студзеня ў офісе рэдакцыі міліцыя правяла агляд, у выніку якога канфіскавалі тэхніку, друкаваную прадукцыю, грошы. Канфіскаваны ноўтбук па рашэнні суда канфіскавалі. Астатняя тэхніка ўсё яшчэ знаходзіцца ў міліцыі, па ёй праводзіцца асобная праверка.

19 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоце прысудзілі штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі - і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Гродзенскі абласны суд 26 красавіка пакінуў у сіле рашэнне раённага.

Штраф — гэта колькі?

Чатыры экіпіроўкі амапаўца, капітальны рамонт аднаго дома, 56 дзяржаўных сцягоў, 61 судовы малаток — гэта можна супаставіць з памерам штрафу рэдакцыі. Ён пойдзе ў гарадскі бюджэт.

Як вы можаце дапамагчы Hrodna.life?

На нашым сайце запрацавала функцыя, дзякуючы якой кожны чытач можа падарыць нам невялікую суму грошай. Яны патрэбныя нам, каб рэдакцыя магла працягнуць сваю працу: плаціць заробкі журналістам і ўтрымліваць офіс. На адмысловай старонцы вы можаце падарыць нам суму ад 1 да 145 рублёў.

Іншыя штрафы і пераслед за рэпост

12 красавіка рэдактар Newgrodno.by Ігар Бублікаў (Рэмзік) атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (725 рублёў) па той жа артыкуле. Праверку праводзяць і ў дачыненні да «Газеты Слонімскай». Абодва выпадкі таксама звязаныя з публікацыямі, якія змяшчаюць матэрыялы Telegram-канала Сцяпана Пуцілы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025