Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле адметныя і цікавыя публікацыі гэтага тыдня. Калі штосьці прапусцілі, то самы час прачытаць.

Як падтрымаць рэдакцыю Hrodna.life?


Каб рэдакцыя магла ўтрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай.

«Мы прападзем без беларусаў, а яны без нас». Як працуе Кавалерыйскі рынак у Беластоку пры закрытай мяжы


У Беластоку на Кавалерыйскім рынку ў буднія дні малалюдна. Прадпрымальнікі скардзяцца, што не хапае пакупнікоў. Да пандэміі і закрыцця межаў асноўнымі кліентамі тут былі беларусы з Гродна, якія прыязджалі «па закупы». За мінулы год выручка ў прадпрымальнікаў сур’ёзна ўпала, нехта наогул зачыніўся. Журналіст Hrodna.life даведаўся, як працуе Кавалерыйскі рынак без беларусаў.

Беласток без беларусаў, новая кавярня ў Гродне і штраф $ 4800 для Hrodna.life. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Кальварыйскі рынак у Беластоку. Фота. Hrodna.life

Rammstein і коцікі. Два браты, два айцішнікі і чыгуначнік адыграюць у Гродне трыб’ют улюбёнага гурта

Паездка ў Латвію на канцэрт Rammstein, якая сарвалася два гады таму, літаральна падарыла Гродна новы музычны гурт. Экс-прадавец музычных інструментаў, яго брат-інжынер, два айцішнікі і манцёр чыгуначных шляхоў з веданнем нямецкай рыхтуюць трыб’ют папулярнага гурта з Нямеччыны. Першы іх канцэрт пройдзе 1 траўня ў бары «RockStar». Карэспандэнтка Hrodna.life запісала незвычайную гісторыю гурта.

Музыканты из Гродно повторили не только песни Rammstein, но и их известное фото
Гродзенскі трыбьют гурта Rummstein

Гарбата на палачцы і ровар у дадатак. У Гродне адкрылі кавярню, куды можна прыязджаць на ровары і прыходзіць з сабакам

Замовіць здаровы фаст-фуд, парамантаваць ровар або напаіць сабаку ў час шпацыру ў цэнтры Гродна цяпер будзе прасцей. Усе гэтыя магчымасці ёсць у вела-кавярні «Змітроле» на вуліцы 17 верасня 59/3, каля «Еўраопта». Установа працуе з 10 раніцы да 10 вечара без выхадных.

Беласток без беларусаў, новая кавярня ў Гродне і штраф $ 4800 для Hrodna.life. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Новая кавярня «Змітроле». Фота. Hrodna.life

У Карэлічах прайшоў вобшук у доме, куды раней даслалі позву 8-гадовай дзяўчынцы

У гарадскім пасёлку Карэлічы ў сярэдзіне красавіка Следчы камітэт даслаў позву 8-гадовай Ганне Пякарскай. 23 красавіка па адрасе рэгістрацыі Ганны прыйшлі сілавікі - пачаўся вобшук.

«Інфармацыя, якая парушае палітычныя перакананні». Ідэолагі абвінавацілі краму «Адметнасць» у парушэнні закона аб рэкламе

Гродзенская крама сувеніраў і адзення ў нацыянальным стылі «Адметнасць» атрымала прадпісанне з аддзела ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама. У ім сказана, што на таварах размешчана палітычная рэклама з парушэннем Закона аб рэкламе.

Беласток без беларусаў, новая кавярня ў Гродне і штраф $ 4800 для Hrodna.life. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Сяргей Верамеенка. Уладальнік крамы «Адметнасць»

Палац у Жалудку выставяць на таргі. Аднойчы яго ўжо прадавалі

Палацава-паркавы ансамбль Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку выставяць на таргі. Пра гэта 23 красавіка у сваім Facebook паведаміў старшыня гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

У 2014 годзе палац ужо набывала за 90 000 долараў сям’я з Масквы, але не дала рады яго рэканструяваць. Палац быў выняты ва ўласніка 10 лістапада 2020 года па рашэнні суда Шчучынскага раёна.

Беласток без беларусаў, новая кавярня ў Гродне і штраф $ 4800 для Hrodna.life. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Палац у Жалудку. Фота. Ірына Варкулевіч

У Гродне хацелі пабудаваць гарадскі стаматалагічны цэнтр. Але ва ўладаў няма грошай на праект

У Гродне адмянілі дзяржзакупку па выбары праектнай арганізацыі для рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка па вул. Цітова, 7 пад гарадскі стаматалагічны цэнтр. Ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Hrodna.life патлумачылі, што праект адмянілі з-за недахопу грошай.

Беласток без беларусаў, новая кавярня ў Гродне і штраф $ 4800 для Hrodna.life. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Вул.Цітова, 7. Фота: wikimapia.org

Штраф $ 4800 для Hrodna.life. Абласны суд пакінуў рашэнне раённага без зменаў

26 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе прайшло пасяджэнне па абскарджванні рашэння суда Ленінскага раёна Гродна. Яно засталося ў сіле — галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота мусіць заплаціць штраф 12 325 рублёў ($ 4798 па курсе Нацбанка на час публікацыі).

Беласток без беларусаў, новая кавярня ў Гродне і штраф $ 4800 для Hrodna.life. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць

У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай.

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.