Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле адметныя і цікавыя публікацыі гэтага тыдня. Калі штосьці прапусцілі, то самы час прачытаць.
Гэты матэрыял падрыхтаваны дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon
Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.
Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы. Напрыклад — за мяжой. І ні ў якім разе не з карты беларускага банка.«Мы прападзем без беларусаў, а яны без нас». Як працуе Кавалерыйскі рынак у Беластоку пры закрытай мяжы
У Беластоку на Кавалерыйскім рынку ў буднія дні малалюдна. Прадпрымальнікі скардзяцца, што не хапае пакупнікоў. Да пандэміі і закрыцця межаў асноўнымі кліентамі тут былі беларусы з Гродна, якія прыязджалі «па закупы». За мінулы год выручка ў прадпрымальнікаў сур’ёзна ўпала, нехта наогул зачыніўся. Журналіст Hrodna.life даведаўся, як працуе Кавалерыйскі рынак без беларусаў.
Rammstein і коцікі. Два браты, два айцішнікі і чыгуначнік адыграюць у Гродне трыб’ют улюбёнага гурта
Паездка ў Латвію на канцэрт Rammstein, якая сарвалася два гады таму, літаральна падарыла Гродна новы музычны гурт. Экс-прадавец музычных інструментаў, яго брат-інжынер, два айцішнікі і манцёр чыгуначных шляхоў з веданнем нямецкай рыхтуюць трыб’ют папулярнага гурта з Нямеччыны. Першы іх канцэрт пройдзе 1 траўня ў бары «RockStar». Карэспандэнтка Hrodna.life запісала незвычайную гісторыю гурта.
Гарбата на палачцы і ровар у дадатак. У Гродне адкрылі кавярню, куды можна прыязджаць на ровары і прыходзіць з сабакам
Замовіць здаровы фаст-фуд, парамантаваць ровар або напаіць сабаку ў час шпацыру ў цэнтры Гродна цяпер будзе прасцей. Усе гэтыя магчымасці ёсць у вела-кавярні «Змітроле» на вуліцы 17 верасня 59/3, каля «Еўраопта». Установа працуе з 10 раніцы да 10 вечара без выхадных.
У Карэлічах прайшоў вобшук у доме, куды раней даслалі позву 8-гадовай дзяўчынцы
У гарадскім пасёлку Карэлічы ў сярэдзіне красавіка Следчы камітэт даслаў позву 8-гадовай Ганне Пякарскай. 23 красавіка па адрасе рэгістрацыі Ганны прыйшлі сілавікі - пачаўся вобшук.
«Інфармацыя, якая парушае палітычныя перакананні». Ідэолагі абвінавацілі краму «Адметнасць» у парушэнні закона аб рэкламе
Гродзенская крама сувеніраў і адзення ў нацыянальным стылі «Адметнасць» атрымала прадпісанне з аддзела ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама. У ім сказана, што на таварах размешчана палітычная рэклама з парушэннем Закона аб рэкламе.
Палац у Жалудку выставяць на таргі. Аднойчы яго ўжо прадавалі
Палацава-паркавы ансамбль Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку выставяць на таргі. Пра гэта 23 красавіка у сваім Facebook паведаміў старшыня гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
У 2014 годзе палац ужо набывала за 90 000 долараў сям’я з Масквы, але не дала рады яго рэканструяваць. Палац быў выняты ва ўласніка 10 лістапада 2020 года па рашэнні суда Шчучынскага раёна.
У Гродне хацелі пабудаваць гарадскі стаматалагічны цэнтр. Але ва ўладаў няма грошай на праект
У Гродне адмянілі дзяржзакупку па выбары праектнай арганізацыі для рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка па вул. Цітова, 7 пад гарадскі стаматалагічны цэнтр. Ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Hrodna.life патлумачылі, што праект адмянілі з-за недахопу грошай.
Штраф $ 4800 для Hrodna.life. Абласны суд пакінуў рашэнне раённага без зменаў
26 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе прайшло пасяджэнне па абскарджванні рашэння суда Ленінскага раёна Гродна. Яно засталося ў сіле — галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота мусіць заплаціць штраф 12 325 рублёў ($ 4798 па курсе Нацбанка на час публікацыі).
У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.
Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!
З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.